Кнуд IV Святы (; ? — ) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена. Святы заступнік Даніі.

Атрымаў у спадчыну ўладу пасля смерці свайго брата Харальда. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады з апорай на царкву. Быўшы нашчадкам Кнуда Вялікага прэтэндаваў таксама і на англійскі трон. Паход у Англію, падрыхтаваны ім у 1085 годзе, не адбыўся ў сувязі з канфліктам са Свяшчэннай Рымскай імперыяй на поўдні, а ўжо ў наступным годзе з-за цяжкіх падаткаў, звязаных з падрыхтоўкай паходу, на поўначы Ютландыі ўспыхнула паўстанне.

Кнуд быў вымушаны бегчы, спачатку ў Вібарг, затым у Одэнсэ, дзе ён разам з адным са сваіх братоў Бенідыктам і 17 спадарожнікамі быў забіты ў драўлянай царкве Святога Албана. thumb|Сабор Св. Кнуда ў Одэнсэ.

Неўраджай на працягу некалькіх гадоў у Даніі падчас наступнага валадарання быў успрыняты як Божая кара за забойства ў царкве. Затым з’явіліся чуткі пра цуды на яго магіле. Усё гэта спрыяла яго хуткай кананізацыі ў 1101 годзе. У 1300 годзе рэшткі Кнуда і яго брата былі перанесены ў сабор Св. Кнуда, які будаваўся ў той час і дзе яны і знаходзяцца па цяперашні час.

Кнуд быў жанаты на Адэлаідзе (Адэлі), дачцэ фландрскага графа Роберта I. Пасля забойства мужа Адэлаіда разам з іх сынам Карлам была вымушана бегчы ў Фландрыю. Карл пасля таксама стаў графам.

Літаратура

Спасылкі Царква св. Пугі ў Одэнсэ

Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Эстрыдсены