«Гусляр» (у арыгінале «Гусьляр», лацін.: Huślar) — другі зборнік вершаў Янкі Купалы. Выдадзены Антонам Грыневічам лацінкай у кастрычніку 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага. Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу яшчэ ў верасні—кастрычніку 1908 года..
Адметнасць і значэнне зборніку У ідэйна-творчай эвалюцыі паэта зборнік займае пераходнае месца паміж вобразамі і матывамі рэвалюцыйнай мэтанакіраванасці, ўласцівымі зборніку «Жалейка», і пазнейшымі настроямі пэўнае разгубленасці, грамадзянскага суму перыяду пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. у РасііЯнка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Гусляр». — C. 177—178..
У зборніку пашыраюцца матывы агульначалавечага гучання, ўпершыню ў творчасці Янкі Купалы з'яўляюцца рэфлексійныя, чыста пейзажныя, па-філасофску заглыбленыя вершы. Словы «дух», «душа» сустракаюцца ледзь не ў кожным вершы зборніку.
Асаблівую ролю ў зборніку адыгрывае канструкцыйны вобраз легендарнага гусляра з гуслямі-самаграямі. Гэты вобраз кампазіцыйна аб'ядноўвае ўсе вершы зборніку ў адно цэлае.
Зборнік «Гусляр» распачынаў філасофскі струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. Агульнафіласофскія, агульначалавечага дыяпазону вершы «Гусляра» сцвярджалі наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну значную ступень у развіцці не толькі Купалы-лірыка, але і ўсёй беларускае літаратуры.
Крытычныя водгукі Беларускі пісьменнік і крытык Альгерд Бульба ў сваёй рэцэнзыі на зборнік, надрукаванай у газеце «Наша Ніва» 21 кастрычніка 1910 года, адзначае ў творах паэта вялікае багацце фантазіі, форм, настрояў, здольнасць гарманічна зліць у адным вершы думку і пачуццё, здабыць «тон родны», «асобны беларускі матыў» з любой праявы сучаснага жыцця, з успамінаў і фактаў гісторыі. А. Бульба выказаў глыбока аптымістычную веру ў вялікую будучыню Купалы як нацыянальнага паэта:
Выданні Huślar: [zbornik wieršaŭ] / Janka Kupała. - Pieciarburh : wydannie A. Hryniewiča, 1910. - 76, с. Huślar / Janka Kupała. - [Факсімільнае выданне]. - Мінск : В. В. Карыбут-Дашкевич, 2008. - 76, c. - ISBN 978-985-90157-1-7.
Літаратура Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Гусляр» / Аўтар — А.Лойка. — C. 177—178; Артыкул «Бульба Альгерд» / Аўтар — І. Саламевіч. — C. 96—97. Бульба Альгерд. Янка Купала «Гусьляр» / Газэта «Наша Ніва». — 21 кастрычніка 1910 году. Піятуховіч Міхаіл. Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. / Працы БДУ. — Мн., 1927. — № 16. Шарахоўскі Янка. Пясняр народных дум. — Мн., 1970. — С. 77—84. Лойка Алег. Беларуская паэзія пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1972. — С. 21—33. Навуменка Іван. Янка Купала. — 2-е выд. — Мн., 1980. — С. 7, 12, 17—18, 20, 24, 43. Лойка Алег. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С. 103, 108—111, 113. Бярозкін Рыгор. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С. 69—81.
Спасылкі Янка Купала. «Гусляр» на сайце Родныя Вобразы Зборнік вершаў «Гусляр» на сайце Архівы Беларусі
Катэгорыя:Паэзія Янкі Купалы Катэгорыя:Паэтычныя зборнікі Янкі Купалы Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Кнігі 1910 года