Варлен Леанідавіч Бечык (, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён — , Мінск) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1974). Сын літаратуразнаўца Ларысы Кароткай.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1960 годзе выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна.
У 1962—1966 гадах гг. аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1966 па 1971 гг. літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Нёман». З 1972 г. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1981 г. намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 года.
Творчасць Друкуецца з 1959 года. Даследуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, пытанні майстэрства, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Свет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам). Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых).
Літаратура
Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі