Ляво́н Баразна́ (, в. Новае Сяло, — , ) — беларускі мастак і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Забіты ў 1972 г. пры нявысветленых абставінах.
Біяграфія У 1950 г. пасля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у Мінск. Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1952 г. атрымаў дыплом. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца арнаментам, адзеннем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў узоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музей. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.
У 1963 г. Баразна зноў прыехаў ў Мінск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленне ткацтва) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1968 г. Пасля пачатку навучальнага года з Зянонам Пазняком стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізоўвалі вечарыны.
Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 г. яму даручылі афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.
Моцна сябраваў з Уладзімірам КараткевічамРыгор Барадулін пра Лявона Баразну. Успаміны // Наша Ніва. У 1969 г. разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне НямігіМінск пад акупацыяй і вайной // Зянон Пазняк, Радыё Свабода. У 1972 г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.
Гібель 15 жніўня 1972 г. у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдарІмёны Свабоды: Лявон Баразна. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы.
Развітанне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках.
Забойцы былі схоплены. Паводле ўспамінаў Міколы Купавы суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізэрныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяйУспаміны пра Лявона Баразну // Мікола Купава, Новы Час, 09-02-2009.
Памяць У 1975 яго сябры зладзілі ў Мінску яго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым 2010 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына».
Творчасць Працаваў у станковым жывапісе, графіцы, пастэлі, акварэлі, дэкаратыўным мастацтве, у галіне мастацтвазнаўства. Сярод жывапісных твораў: «Зязюлечка», «Стары Мінск», «Гаспадар», «Жаночы партрэт»; у графіцы: «Мястэчка», «Старая», «Народны спявак Ляоніч»; аўтар альбомаў «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамент Паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны», «Гравюры Францыска Скарыны». Паводле яго эскізаў створаны касцюмы для Гродзенскага ансамбля песні і танца «Нёман», Смаргонскага ансамбля песні і танца імя Агінскага, Навагрудскага ансамбля песні і танца «Свіцязь».
Творчасць Гравюры Францыска Скарыны, альбом, 1972
Узнагароды Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1963) Граматы Міністэрства культуры БССР
Літаратура
Спасылкі Лявон Баразна. Беларускі народны арнамент Палесся Лявон Баразна // slounik.org Урокі Лявона Баразны // Сайт Міколы Купавы Уладзімір Конан. Пра Лявона-рыцара ды Лаўрэнція-аглабельніка // Народная Воля 2.12.2008 № 183-184
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі