Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў () — беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры.
Біяграфія У 1980 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. З 1980 года працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры БССР. З 1983 года ў Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. У 1995—2023 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст.
Аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў, якія сталі падставай для правядзення рэстаўрацыйных прац на шматлікіх помніках архітэктуры Мінска. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Мінска XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхаіла Гаўсмана па гісторыі Мінска, які захоўваецца ў Пушкінскім доме«Пушкінскі дом» — неафіцыйная назва Інстытута рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук. ў Санкт-Пецярбургу, даследаваў памятныя мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча і інш.
Аўтар кніг «Плошча Свабоды ў Мінску» (1985), «Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (1996). 3 1992 года старшыня Мінскага краязнаўчага таварыства, з 1995 года — намеснік старшыні Мінскай гарадской рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З 2001 года член прэзідыума Беларускага камітэта Міжнароднага савета па помніках і гістарычных мясцінах.
Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска, аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў да праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Брэста, Оршы і іншых. Аўтар прадмовы і адзін са складальнікаў зборніка «Дакументы па архітэктуры і картаграфіі Беларусі ў архівах Санкт-Пецярбурга і Вільні» (1994).
Сям’я Мае сына Антона (нар. 1982), беларускага гісторыка.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2018)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 № 359
Бібліяграфія Площадь Свободы в Минске. Минск : Полымя, 1982 Касцёл св. Сымона і св. Алены. Мінск, 1996
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў