Мыс Марокі (мыс Тарыфа) — самая паўднёвая кропка кантынентальнай ЕўропыIsaac Taylor, Names and Their Histories: A Handbook of Historical Geography and Topographical Nomenclature, BiblioLife (2008), p.272, ISBN 978-0559296673. Размешчаны на ўскраіне горада Тарыфа ў іспанскай правінцыі Кадыс. Тэхнічна знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы былога вострава Лас-Паломас, злучанага з мацерыком дамбай. Паўднёвы ўскраек мыса знаходзіцца амаль на 36-м градусе паўночнай шыраты. thumb|left|Гібралтарскі праліў, здымак NASA. Справа бачны востраў Лас-Паламас з мысам Марокі
Мыс знаходзіцца ў самым вузкім месцы Гібралтарскага праліва, падзяляе Атлантычны акіян і Міжземнае мора. Адлегласць да афрыканскага берага складае 14 км.
Востраў Лас-Паломас цалкам заняты ваеннай часткай, доступ цывільных наведвальнікаў на мыс Марокі забаронены. На мысе знаходзіцца маяк, пабудаваны ў 1826 годзе.
У 710 годзе арабскі военачальнік Тарыф (адкуль і паходзіць назва горада і адна з назваў мыса) высадзіўся тут з войскам у 500 чалавек і заняўся рабункам насельніцтва, вярнуўшыся затым з багатай здабычай, у асноўным, жанчынамі ў Паўночную АфрыкуHerrmann Schreiber, Halbmond Uber Granada: Acht Jahrhunderte maurischer Herrschaft in Spanien, BechterMϋnz (1995), Mϋnchen, ISBN 3860470922. Набег Тарыфа стаў адной з прычын высадкі ў наступным годзе Тарыка ібн Зіяда і наступнай арабскай заваёвы Андалусіі.
Катэгорыя:Геаграфія Андалусіі Катэгорыя:Берагі Іспаніі Катэгорыя:Берагі Міжземнага мора Катэгорыя:Мысы Атлантычнага акіяна