«Ад сэрца» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе ў Мінску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пры СНК БССР. Тыраж зборніка склаў 5 тысяч асобнікаў. Савецкі ўрад у сакавіку 1941 года прысудзіў Я. Купалу за гэты зборнік Дзяржаўную прэмію СССР першай ступені.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)». C.28.
Апісанне У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў 1937—1939 гады і паэма «Тарасова доля».Даты пад вершамі не заўсёды прастаўлены. З пазнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).
Творы зборніка згрупаваны ў чатыры раздзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай арміі паходы», «Святочныя вершы», «На заходнебеларускія матывы».
Крыніцы
Літаратура Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)» / Аўтары — А.Дз.Атаева, В.Л.Бечык. — C.28. Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983. Лойка А.. Як агонь, як вада... — Мн., 1984.
Катэгорыя:Паэзія Янкі Купалы Катэгорыя:Паэтычныя зборнікі Янкі Купалы Катэгорыя:Кнігі 1940 года