Крыніца — вадасховішча на паўночным захадзе Мінска. Створана ў 1975 годзе ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы плацінай на рацэ Свіслач для абваднення прыгараднай зоны Мінска.

Плошча складае 0,96 км², даўжыня — 2,8 км, найбольшая шырыня — 0,7 км, найбольшая глыбіня — 5,2 м, сярэдняя — 1,9 м. Аб’ём вады складае 1,82 млн.м³. Плошча вадазбору — 610 км². Вадасховішча мае два астравы агульнай плошчай 0,12 км².

Каля вадасховішча размешчаны санаторыі, базы і зоны адпачынку.

Літаратура

Спасылкі Вадасховішча Крыніца

Катэгорыя:Вілейска-Мінская водная сістэма Катэгорыя:Вадасховішчы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:1975 год у Мінску Катэгорыя:Свіслач (прыток Бярэзіны)