Тройскі замак () — першы ў Празе летні загарадны палац (). Выбудаваны ў аднайменным прыгарадзе Прагі на беразе Влтавы ў 1679—1691 гг. імперскімі графамі па барочным праекце французскага эмігранта .

Ляпныя ўпрыгожванні лесвіцы, якая вядзе ў сад, выкананы братамі Герман з Дрэздэна. Над вычварнымі фрэскамі-падманкамі ўсярэдзіне палаца працавалі запрошаныя італьянцы і галандцы; з іх найбольшай вядомасцю карыстаецца плафон на тэму апафеозу Габсбургаў.

У наш час у сценах будынка экспануюцца карціны чэшскіх мастакоў XIX стагоддзя, а таксама дзейнічае музей віна. Каля сядзібнага дому ўсталяваны помнік Яну Гусу (1926), а трохі далей размяшчаюцца Пражскі заапарк і батанічны сад.

Літаратура Цтибор Рыбар. Прага. Путеводитель. М., 1990. С. 166.

Спасылкі

Катэгорыя:Збудаванні Чэхіі ў стылі барока Катэгорыя:Славутасці Прагі Катэгорыя:Замкі Чэхіі Катэгорыя:Мастацкія музеі Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1691 годзе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Празе