Но́валуко́мль (афіц. транс.: Novalukomĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе Лукомскага возера. За 23 км ад Чашнікаў, за 20 км ад пасажырскай чыгуначнай станцыі Чашнікі. Насельніцтва 13 072 чал. (2017).
Гісторыя Заснаваны непадалёк ад вёскі Лукомль у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ДРЭС (пачалося ў 1964 годзе) як пасёлак ДРЭС на месцы рабочага пасёлка Піянерны ў Бешанковіцкім раёне. З 1965 г. у Чашніцкім раёне. 31 снежня 1965 года пасёлку прысвоена назва Новалукомль, пасёлак перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкаму раённаму Савету дэпутатаўУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні на тэрыторыі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці гарадскога пасёлка Новалукомль ад 31 снежня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).. З 31 ліпеня 1970 года — горадУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Новалукомль у горад раённага падпарадкавання ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288)..
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1970 — 6,7 тыс. чал.; 1995 — 15,5 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2009 — 14,1 тыс. чал.; 2010 — 13,8 тыс. чал.; 2016 — 13 039 чал.; 2017 — 13 072 чал.
Эканоміка Лукомская ДРЭС. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці (ААТ «ЭТОН», ААТ «Новалукомскі завод керамзітнага гравія», ААТ «Лукомльэнергамантаж», ААТ «Эласт»). Гасцініца «Лукомль». Санаторый-прафілакторый «Сасновы бор».
Транспарт Таварная чыгуначная станцыя ў горадзе, бліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Орша-Цэнтральная—Лепель (за 20 км). Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам.
Культура 2 сярэднія школы. Футбольны клуб «Энергетык» Футзальны клуб «Эласт-ВДУ» Праваслаўная царква Касцёл Святой Марыі Магдалены.
Вядомыя асобы Аляксандр Георгіевіч Булынка, сцэнарыст серыяла «Солдаты», каманды КВЗ БДУ Дзяніс Міжуй, беларускі мастак
Гл. таксама Гарады Віцебскай вобласці Гарады Беларусі Спіс вуліц Новалукомля
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Здымкі на Globustut.by http://novolukoml.com — Неафіцыйная старонка горада Надвор’е ў горадзе Новалукомль