Верхнядзві́нск (, ; да 25 снежня 1962 года — Дры́са, ) — горад на паўночным захадзе Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Верхнядзвінскага раёна, на р. Дрыса пры ўпадзенні яе ў Дзвіну. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Бігосава, на аўтамабільнай дарозе Р20 (Віцебск — Полацк — мяжа з Латвіяй). Адлегласць ад Мінска — 255 км, ад Віцебска — 165 км.

Этымалогія

Сваю гістарычную назву «Дрыса» горад атрымаў ад ракі Дрыса, якая, у сваю чаргу, запазычыла назву ад возера Дрысы ў Расонскім раёне. Слова «Дрыса» складаецца з дзвюх асноў: ДР(Ы) + СЫ. Першая аснова вядома ў басейне Заходняй Дзвіны ў назвах азёр Дрывяты, Дрысвяты, Невядро, Нешчарда. ДР(Ы) мае старажытнае фіна-угорскае паходжанне і абазначае «возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытна­еўрапейскага паходжання.

Другая аснова СЫ паходзіць ад вядомага паўночнаеўрапейскага тэрміна ТО/ТЫ ў значэнні «возера». Такім чынам, назва ракі «Дрыса» перакладаецца як «возера» або «азёрная вада». Назва горада «Дрыса» абазначае «паселішча на рацэ, якая выцякае з возера».

Гісторыя Паводле археалагічных даследаванняў, горад узнік значна раней як умацаванне Полацкага княства. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. Упершыню згадваецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага пад 1386 г., калі замак быў спалены полацкім князем Андрэем Альгердавічам, які выступаў супраць Крэўскай уніі. Аднак на думку сучасных даследчыкаў гэтая інфармацыя не выклікае даверуМатериалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — , 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 115..

Першыя надзейныя звесткі пра Дрысу змяшчаюцца ў нататках С. Герберштэйна і датуюцца 1517 годам.. Яшчэ раней пад 1503 годам у пагадненні паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III упамінаецца воласць Дрыса, падпарадкаваная Полацку. У 1546 годзе ўпершыню дакументальна ўпамінаецца Дрысенскі замак, узвядзенне якога было моцным штуршком да развіцця паселішча не толькі як фартыфікацыі, але і як важнага эканамічнага цэнтра Полацкага ваяводства. Замак знаходзіўся ў беспасярэднім кіраванні ваяводы полацкага Давойны, які прызначаў сюды сваіх намеснікаў.

У першай палове XVI ст. Дрыса была гандлёвым цэнтрам на Дзвіне, уладаннем вялікіх князёў. Мясцовае насельніцтва займалася пераважна купляй-продажам лесу. У 1547 г. тут заснавалі лясную камору, праз якую ішоў гандаль з усходнімі суседзямі. У часы Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў Жыгімонтам Аўгустам тут у 1563 годзе адноўлены замак, у гэтым жа годзе мястэчка захоплена і разбурана маскоўскія захопнікі, станам на 1586 год ад яго засталося толькі 5 будынкаў. Вызвалены С. Баторыем у 1583 годзе. У 1641 годзе соймавая канстытуцыя скасавала ў месце спагнанне прыватных мытных збораў.

У Расійскай Імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дрыса апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай, з 1776 у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1776 годзе стала цэнтрам Дрысенскага павета, а ў 1777 годзе атрымала статус горада (дагэтуль не знойдзена звестак, что Дрыса мела Магдэбургскае права). У 1778 г. адбылося зацверджанне рэгулярнага плана Дрысы. 27 верасня 1781 года паселішча атрымала герб: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж». Наяўнасць у горада герба сведчыла пра атрыманне права на самакіраванне.

У вайну 1812 года каля горада, у лукавіне Заходняй Дзвіны знаходзіліся ўмацаваныя пазіцыі расійскіх войскаўна чале з М. Барклаем дэ Толі («Дрысенскі лагер»).

У 1863—1864 гадах у Дрысе працавала прыходскае вучылішча. У час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Дрысы адбыліся актыўныя ваенныя дзеянні. На 1864 год у горадзе было 28 кварталаў, 2 плошчы; дзейнічалі 4 дробныя прадпрыемствы з 28 працаўнікамі. У 1866 годзе непадалёку ад Дрысы прайшла чыгунка Полацк — Дзвінск. Аднайменная чыгуначная станцыя стала адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. Вялікія страты Дрысе наносілі паводкі: як сведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1864», у 1865 годзе вялікая паводка затапіла ўвесь горад, апрача 7 будынкаў. Чарговая буйная паводка адбылася ў 1878 годзе. На 1905 год існавалі 525 драўляных і 25 мураваных будынкаў, 14 саматужных прадпрыемстваў, гарадская і прыходская вучылішча, ніжэйшая рамесная школа, бальніца, аптэка.

У 1908 годзе ў горадзе была адчынена Дрысенская ніжэйшая рамесная школа, якой загадваў І. А. Чыхар. Школа размяшчалася на вул. Новамаскоўскай (цяпер — Савецкая). Па звестках на 1910 год, школа мела два аддзяленні (слясарна-кавальскае і сталярнае), на якіх навучалася 50 вучняў.

Найноўшы час У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі маёмасць Дрысенскай ніжэйшай рамеснай школы была эвакуіравана ў горад Ялец, потым зноў вернута ў Дрысу.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1924 годзе Дрысу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам Дрысенскага раёна. У 1925 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка, аднак 27 верасня 1938 года Дрыса зноў атрымала статус горада. У лістападзе 1931 года ў горадзе была заснавана дрысенская раённая газета — «Звязда на рубяжы». У сувязі з пераносам паўночна-заходняй мяжы СССР, у 1940 годзе газета атрымала новую назву — «Патриот Родины» (выходзіла па серадах, пятніцах і нядзелях), якая ў паваенны час змяніла назву на «Дзвінская праўда». За савецкім часам Дрысенская ніжэйшая рамесная школа была ператворана ў адзіную працоўную школу 1-й і 2-й ступеняў.

З 3 ліпеня 1941 года мясцовасць знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Горад быў вызвалены Чырвонай арміяй ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 12 ліпеня 1944 года. У верасні 1944 года Дрыса была ўключана ў Полацкую вобласць, а ў студзені 1954 года — у Віцебскую вобласць.

Паступова быў адноўлены жыллёвы фонд, пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1970 годзе быў распрацаваны генеральны план забудовы горада, паводле якога будаўніцтва вялося ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы горада. У паўднёвай частцы быў збудаваны мікрараён з пяціпавярховымі дамамі. Паводле генеральнага плана 1981 года пры ўездзе ў горад з паўночнага ўсходу за ракой Дрысай узнік яшчэ адзін новы мікрараён Гейжанава са шматпавярховай забудовай. На канец 1990-х гадоў — першае дзесяцігоддзе 2000-х гадоў прыйшоўся перыяд катэджнага будаўніцтва на ўскрайку горада па беразе р. Дрыса.

25 снежня 1962 года савецкія ўлады змянілі гістарычную назву горада на Верхнядзвінск. 26 ліпеня 2002 года зацверджаны гістарычны герб Верхнядзвінска (Дрысы) з Пагоняй, а 28 лютага 2011 года — новы гарадскі сцяг.

Насельніцтва

XVIII стагоддзе: 1797 год — 1 310 чал. XIX стагоддзе: 1838 год — 828 чал., з іх персанальнай шляхты 12, разначынцаў 12, святароў з радзінамі 10, адстаўных ваенных з жонкамі 14, купцоў 3, мяшчанінаў 754, аднадворцаў 3, дваровых людзей 3, чалавек унутранай варты 116, кантаністаў 45; 1848 год — 1 036 чал.; 1866 год — 2 079 чал.; 1881 год — 3 077 чал., з іх 2 219 каталікоў; 1897 год — 4 238 чал. XX стагоддзе: 1905 год — 5 750 чал.; 1939 год — 2,7 тыс. чал.; 1959 год — 3,6 тыс. чал.; 1969 год — 4,9 тыс. чал.; 1991 год — 8,1 тыс. чал.; 1995 год — 8,5 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7 360 чал. (перапіс); 2016 год — 7 335 чал.; 2017 год — 7 320 чал.; 2026 год — 6 679 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Цэнтр традыцыйнага мастацкага ткацтва. ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод» — адзін з першых, пабудаваных у Беларусі ў 1929—1932 гг. ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» філіял РУВП «Віцебскхлебпрам» Верхнядзвінскі хлебазавод КУП «Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў» Фабрыка мастацкіх вырабаў «Міла»

Культура Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка, краязнаўчы музей, дом рамёстваў, школа мастацтваў.

Адукацыя У Дрысе працуюць гімназія, агульнаадукацыйная школа, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.

Славутасці

Свята-Мікалаеўская царква (1819) Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (сяр. XIX ст.) Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей Жылыя дамы (пач. ХХ ст.) Будынак па вул. Савецкая, 43 (пачатак ХХ стагоддзя) — Абеліск памяці Айчыннай вайны 1812 года (1912), на вул. Савецкай, у скверы Яўрэйскія могілкі Старыя хрысціянскія могілкі Брацкая магіла (9 воінаў Чырвонай Арміі; 1939), у гарадскім скверы — Брацкая магіла (4 воіны Савецкай Арміі; 1944), у гарадскім скверы — Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, воінам-вызваліцелям і землякам (1977), на развілцы аўтамабільных дарог Верхнядзвінск — Асвея, Даўгаўпілс — Полацк —

Страчаная спадчына Замак (XIV—XVI ст.) Царква Святых Барыса і Глеба (XIX ст.)

Цікавыя факты Гістарычная назва сучаснай вуліцы Гагарына — Старамаскоўская. На ёй кампактна пражывала яўрэйскае насельніцтва. Абеліск героям вайны 1812 года, які знаходзіцца ў гарадскім скверы, быў прымеркаваны да стагоддзя з тых падзей і датуецца 1912 годам. Найвялікшай паводкай з усіх, якія дайшлі да нас у хроніках, была паводка 1878 года. 29 сакавіка ўсе дамы апынуліся ў вадзе, у горадзе не засталося ніводнага вострава.

Вядомыя асобы Ісаак Львовіч Аскназій Антон Францавіч Бубала Ніна Трафімаўна Вайтовіч Мікалай Аляксандравіч Каранеўскі Аляксандр Адольфавіч Пальмбах Емяльян Рыгоравіч Саўчанка Надзея Віктараўна Траян Алена Уладзіміраўна Фраленка Валерый Ігнатавіч Шчасны

Гл. таксама Спіс вуліц Верхнядзвінска Гарады Віцебскай вобласці Гарады Беларусі Дзвінская праўда

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Верхнядзвінск  — westki.info

Катэгорыя:Гарады на Дзвіне Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі