Кру́пкі () — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крупскага раёна, стаіць на Бабры. За 121 км на паўночны ўсход ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск — Орша, аднак у самім горадзе размешчаны прыпыначны пункт Новае Жыццё; на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 8 680 чал. (2017).
Назва На думку І. Яшкіна, назва горада Крупкі паходзіць ад тэрміна крупка — «незамярзаючы кароткі прыток ракі» або ад назвы травы крупка дуброўнаяІ. Я. Яшкін. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 1971. С. 97-98..
На думку В. Жучкевіча, назва горада паходзіць ад назвы расліны крупкаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 186..
На думку А. Рогалева, назва горада Крупкі ўтворана ад геаграфічнага тэрміна крупка — «незамярзаючы кароткі прыток ракі»А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 67..
На думку В. Лемцюговай, гідронім Крупка паходзіць ад слова крупка — «невялікая рэчка»В. П. Лемцюгова. Гідраніміка // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 128..
На думку В. Васільева, усходнеславянскія (у тым ліку беларускія) гідронімы Крупка, Крупец азначаюць «незамярзаючы невялікі прыток ракі», «калодзеж, крыніца». Гідранімічныя паралелі шырока прадстаўлены ўва ўсіх заходніх і паўднёвых славянВ. Л. Васильев. Славянские топонимические древности Новгородской земли. Новгород, 2012. С. 426..
На думку У. Тапарова, назвы з коранем krup-, у тым ліку Крупкі, звязаныя з прускім *crupeyle, латышскім krupis, літоўскім (паўночна-жамайцкім) krupis «жаба» (прычым балцкія і славянскія элементы не заўсёды можна аддзяліць адзін ад аднога)Топоров В. Н. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 211—215.. Назва, магчыма, характарызавала дно — няроўнае, «шурпатае», поўнае ямаўТопоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25..
Гісторыя З сярэдзіны XVI стагоддзя мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі Сангушкам. Згадваецца ў інвентары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтр аднайменнага маёнткаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Копыскім павеце, з 1862 года частка Сенненскага. З 31 ліпеня 1842 года ўласнасць Свяцкіх. З 1921 года ў Віцебскай губерні, з 1923 года ў Аршанскім павеце. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам Крупскага раёна. У 1926 годзе ў мястэчку пражывала 2097 жыхароў. Дзейнічалі посуда-ганчарны, лесапільны, запалкавы, маслабойны заводы, швейная арцель «Перамога».
У 1933 годзе заснаваныя дрэваапрацоўчая арцель «Ударнік», льнозавод, кавальская арцель «Чырвоны молат», пякарня, МТС, агульнаадукацыйная школа, ветэрынарны тэхнікум. 20 лютага 1938 года Крупкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня гэтага ж года Крупкам прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе ў Крупках пражывала 3455 жыхароў.
З 1 ліпеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года Крупкі былі акупаваны нацысцкімі захопнікамі. У гета ў горадзе Крупкі (ліпень — 18 верасня 1941) былі забітыя каля 2000 яўрэяў.
З 1991 года — горад.
Насельніцтва
1897 год — 1523 чал. 1977 год — 5,5 тыс. чал. 1995 год — 9,1 тыс. чал. 2006 год — 8000 чал. 2009 год — 7880 чал. 2015 год — 8602 чал. 2016 год — 8630 чал. 2017 год — 8680 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Крупчанка».
Культура Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей Мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева
Славутасці Помнік Алене Фёдараўне Колесавай Крупскі сядзібны дом Свята-Мікалаеўская царква (1998) Касцёл Святога Юзафа (пачатак XXI стагоддзя) Брацкая магіла (1942) Брацкая магіла (1941—1944)
Вядомыя асобы
Заўвагі
Літаратура Волкаў М. А. Маёнтак Сангушкаў-Крупка ў XVI—XVII стагоддзях // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2020. Вып. 35. — С. 117—131.
Спасылкі
Крупкі на сайце Глобус Беларусі Крупкі на Radzima.org Надвор’е ў горадзе Крупкі
Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства