Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія — штогадовая літаратурная прэмія Брэстчыны, заснаваная ў 2001 годзе пружанскім паэтам-пчаляром Міколам Папекам супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Пераможца атрымоўвае пуд мёду. Напачатку ўручэнне прэміі адбывалася ў Пружанах, аднак у апошнія гады пераважна адбываюцца «выязныя імпрэзы», калі ўзнагароджанне адбываецца ў родных мясцінах лаўрэатаў. Уладальнікамі прэміі могуць стаць толькі звязаныя з Брэстчынай літаратары.

Узнагароджанне спынілася пасля 2020 года праз палітычны пераслед Міколы Папекі за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Пераможцы Алесь Каско (2001) Мікола Купрэеў (2002) за аповесць «Пастух у космасе» Валерый Грышкавец (2004) Валянціна Кукса (2005) за кнігу прозы «Кнігаўка» Аляксей Філатаў, Іван Мельнічук (2006) Леанід Галубовіч (2007) Кастусь Жмінько, Лявон Валасюк (2008) Алесь Корнеў (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймоўны сэксафон» Алесь Зайка (2011) за кнігу «Дым з коміна» Васіль Дэбіш (2012) за кнігу «Праз дождж» Ніна Горык (2013) Павел Ляхновіч (2015) Мікола Сянкевіч (2016) Валерый Гапееў (2017) — за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў Мікола Пракаповіч (2018) за зборнік вершаў «Прытулак памяці». Мікола Аляхновіч (2019) за зборнік «Вясновы роздум».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Мёд Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі