Дзмітрый Асіпенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Мінску, некаторы час гуляў за «Смаргонь», потым перайшоў у «Мінск», з якім заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату 2010. У 2011 годзе перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», але пазней страціў месца ў аснове.

«Шахцёр» У студзені 2012 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», дзе хутка стаў асноўным нападнікам. У сезоне 2012 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату і выйграў срэбраныя медалі. У сезоне 2013 стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Віталя Радзівонава і зноў атрымаў срэбра.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»Дмитрий Осипенко продлил контракт с "Шахтером". Сезон 2014 распачынаў як нападнік, але потым саступіў месца Мікалаю Янушу, а сам стаў выкарыстоўвацца як флангавы паўабаронца. У выніку забіў толькі 4 галы за сезон.

У студзені 2015 года стала вядома, што Асіпенка не будзе выступаць за салігорскі клуб у сезоне 2015Кашевский, Осипенко и Галюза покинут «Шахтер». 25 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякаміФутбол. Дмитрий Осипенко покинул солигорский "Шахтер".

«Граніт» У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаныНаша "Дачия". Сломанные носы. Пазней цікавасць да Асіпенкі праяўлялі розныя беларускія клубы, як то «Тарпеда-БелАЗ», «Мінск», «Слуцк» і «Нёман»"Слуцк" проявляет интерес к Хачатуряну и Осипенко. У выніку, у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с "Гранитом". На просмотре Габовда и Петрикий.

4 красавіка 2015 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць «Шахцёра» (0:3) Асіпенка атрымаў траўму, з-за якой выбыў да мая. У чэрвені з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а потым замацаваўся ў стартавым складзе мікашэвічцаў. У ліпені падоўжыў кароткатэрміновы кантракт з клубам да канца сезона"Гранит" продлил контракты с Невмывакой и Осипенко.

Вяртанне ў «Шахцёр» 3 снежня 2015 года стала вядома аб вяртанні Асіпенкі ў салігорскі «Шахцёр»Дмитрий Осипенко вернулся в "Шахтер". У сезоне 2016 выступаў звычайна ў якасці флангавага атакуючага паўабаронцы, аднак не меў трывалага месца ў аснове, часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск"Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко.

«Іслач» У лютым 2017 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубамДмитрий Осипенко стал игроком "Ислочи". Пачынаў сезон у якасці асноўнага нападніка каманды, але ў маі атрымаў траўму. У верасні 2017 года вярнуўся ў строй і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь".

«Прамень» У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»"Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко. У сезоне 2018 за «Прамень» толькі чатыры разы выйшаў на замену, аднак пасля выхаду на замену ў матчы апошнага тура 2 снежня супраць «Смалявічаў» забіў гол і ўсталяваў канчатковы лік 1:1, які дазволіў камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе.

«Арсенал» У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»"Луч" расстался с Осипенко і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко. Разам з камандай перамог у Другой лізе 2019, з 26 галамі стаў трэцім бамбардзірам турніру і найлепшым бамбардзірам каманды. У 2020 годзе гуляў за «Арсенал» у Першай лізе, стаў капітанам каманды.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубамДмитрий Осипенко продлил контракт с дзержинским "Арсеналом". Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе таксама заставаўся капітанам каманды і рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2022 года стаў гуляючым трэнерам дзяржынскага клуба, пасля чаго стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года пакінуў «Арсенал».

«Колас» Сезон 2023 пачаў у складзе чэрвеньскага «Коласа» ў Другой лізе.

У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2004, 2008, 2021 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2019 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2012 (14 галоў) Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2001 (24 галы) У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2000 Д2 Трактар 22 9 2001 Д3 Лакаматыў 33 24 2002 Д2 Лакаматыў 28 8 2003 Д1 Лакаматыў 25 0 2004 Д2 Лакаматыў 20 7 2005 Д2 Смаргонь 26 17 2006 Д2 Смаргонь 26 14 2007 Д1 Мінск 26 1 2008 Д2 Мінск 26 14 2009 Д1 Мінск 25 7 2010 Д1 Мінск 32 10 2010/11 (2) Д1 Ворскла 11 2 2011/12 (1) Д1 Ворскла 4 0 2012 Д1 Шахцёр 30 14 2013 Д1 Шахцёр 30 12 2014 Д1 Шахцёр 28 4 2015 Д1 Граніт 18 4 2016 Д1 Шахцёр 21 1 2017 Д1 Іслач 19 4 2018 (1) Д1 Іслач 6 1 2018 (2) Д1 Прамень 4 1 2019 Д3 Арсенал 29 26 2020 Д2 Арсенал 21 6 2021 Д2 Арсенал 33 9 2022 Д1 Арсенал 24 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі