Куране́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Куранец.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Куранец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халапкоўскага сельсавета, статус Куранца паніжаны да вёскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 ліпеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад Рабунскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1978 чалавек, з іх 95,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1419 чалавек.

Населеныя пункты Куранецкі сельсавет складаецца з 13 населеных пунктаў: Багданава — вёска. Галінова — вёска. Гарыдавічы — вёска. Зімодры — вёска. Івонцавічы — вёска. Клыні — вёска. Куранец — аграгарадок. Літвінкі — вёска. Плікавічы — вёска. Савіна — вёска. Сакавічы — вёска. Трапалава — вёска. Хамянцы — вёска.

Вядомыя асобы Леў Альпяровіч — беларускі мастак. Мікола Гроднеў — беларускі пісьменнік. Працаваў дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). Леанід Левашкевіч — сучасны расійскі кампазітар. Нарадзіўся ў Куранцы. Ганна Новік — беларуская паэтэса, дзеяч падпольнага беларускага руху ў Польшчы (1914—1997).«Восеньскі роздум Ганны Новік» «З любоўю да людзей» «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004 Тэлесфор Позняк — гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Прафесар.Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе