Амін (,  — «сапраўды»), Амэн — апошняе слова ў малітвах, богаслужбовых тэкстах і дзеяннях, абвяшчаецца на пацверджанне і замацаванне ісціны. Часта выкарыстоўваецца ў старажытных паданнях і аповесцях, народных замоваx, загаворах і г. д. Народнае амін (амэн) азначае не толькі скончыць што-небудзь, але і абясшкодзіць, замовіць хваробу, абараніцца ад нячыстай сілы.

Катэгорыя:Ісламскія тэрміны Катэгорыя:Яўрэйская літургія Катэгорыя:Хрысціянскае набажэнства