Міхай Му́нкачы (сапр. Міхай Ліб, ; , г. Мукачава, Украіна — ) — венгерскі жывапісец, прадстаўнік рэалізму.
Біяграфія
Вучыўся ў (1862—63), з 1865 у Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў, у 1868—69 у Дзюсельдорфе ў .
Творчасць Зазнаў уплыў майстроў дзюсельдорфскай школы жывапісу, барбізонскай школы і Т. Курбэ.
Пад уздзеяннем рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй напаўняў свае шматфігурныя карціны драматызмам і сацыяльна-крытычным пафасам: «Камера смяротніка» (1870), «Шчыпальніцы корпіі» (1871), «Начныя валацугі» (1873) і інш. Творы вызначаліся псіхалагічнай пераканаўчасцю, напружаным кантрастам каларыта, пастознасцю жывапіснай манеры.
3 канца 1870-х г. пісаў пераважна рэлігійныя кампазіцыі, адметныя рысамі акадэмізму і салоннасці: «Хрыстос перад Пілатам» (1881), «Се чалавек» (1896) і інш.
Літаратура
Végvári L., Munkácsy Mihály élete és müvei, Budapest, 1958. Munkácsy a nagyvilágban / Munkácsy in the World. Exhibition Catalogue. Ed. by Gosztonyi, Ferenc. Hungarian National Gallery — Szemimpex Kiadó, Budapest 2005
Катэгорыя:Мастакі Венгрыі Катэгорыя:Мастакі-рэалісты