Уро́цлаўскі ўніверсітэ́т (, , ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Польшчы ў горадзе Вроцлаў. Заснаваны ў 1702 годзе.
Агульныя звесткі Уроцлаўскі ўніверсітэт з'яўляецца дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Рэспубліцы Польшча. Рэктар — Марэк Баярскі. У цяперашні час на 12 факультэтах навучаюцца 34 621 студэнт (на снежань 2010). Колькасць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў складае 3390 чалавек. Ва ўніверсітэце выкладанне вядзецца на наступных факультэтах:
Філасофскі Гісторыі і педагогікі Права, гаспадаркі і эканомікі Фізікі і астраноміі Біятэхналогіі Біялагічных навук Геаграфіі, геалогіі і навакольнага асяроддзя Сацыяльных навук Хіміі Матэматыкі і інфарматыкі
Гісторыя Першая спроба заснаваць універсітэт ва Уроцлаве адносіцца да 20 ліпеня 1505 года, калі кароль чэшскі і венгерскі Уладзіслаў II з дынастыі Ягайлавічаў падпісаў загад пра яго стварэнне. Аднак з прычыны пратэсту Кракаўскага ўніверсітэта гэтую ідэю не падтрымаў папа Юлій II.
Днём заснавання ўніверсітэта лічыцца 21 кастрычніка 1702 года. У гэты дзень Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольд I надаў езуіцкай школе горада Брэслаў, адчыненай у 1638, званне Акадэміі Леапольдынскай з усімі прывілеямі еўрапейскіх універсітэтаў. 15 лістапада 1702 года адбылося ўрачыстае адкрыццё акадэміі з адзіным факультэтам па філасофіі і каталіцкай тэалогіі.
Пасля пераходу Сілезіі ад Аўстрыі да Прусіі па выніках Сямігадовай вайны ўніверсітэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Германіі.
3 жніўня 1811 года ў выніку правядзення рэформы ў галіне адукацыі ў Прусіі і аб'яднання ўніверсітэтаў у Брэслаў і Франкфурце-на-Одэры мясцовы ўніверсітэт атрымоўвае новую назву: Сілезскі ўніверсітэт Фрыдрыха Вільгельма (). Навучанне адбываецца на 5 факультэтах — каталіцкай тэалогіі, пратэстанцкай тэалогіі, права, філасофіі і медыцыны. Такім чынам, універсітэт у Брэслаў стаў першым нямецкім універсітэтам, які адначасна меў і каталіцкі, і пратэстанцкі факультэты. У 1842 годзе дадалася кафедра славістыкі. Універсітэт кіраваў 12 прыродазнаўчымі інстытутамі, 6 клінічнымі станцыямі і 3 музейнымі зборамі. З 1881 года ўніверсітэту падпарадкаваны Сельскагаспадарчы інстытут у Праскаў. У 1884 годзе лік студэнтаў ва ўніверсітэце складаў 1481, выкладчыкаў — 131.
Універсітэцкая бібліятэка ў 1885 годзе захоўвала ў сваіх сценах каля 400 000 тамоў, з іх 2400 інкунабул, выдадзеных да 1500 года, і 2840 манускрыптаў. Дзейнічалі таксама астранамічная абсерваторыя, батанічны сад плошчай 5 гектараў з батанічным музеем, а з 1862 года — і заалагічны парк з палеанталагічным і заалагічным музеем. Пры ўніверсітэце размяшчаліся хімічная лабараторыя, хімічныя і фізічныя зборы, анатамічны інстытут, батанічны і мінералагічны інстытуты, карцінная галерэя, музей сылескіх старажытнасцей і дзяржаўны архіў Сілезіі.
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны і перадачы Брэслаў Польшчы нямецкі ўніверсітэт зачынены, замест яго 9 чэрвеня 1946 года ўтвораны польскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1952—1989 насіў імя прэзідэнта Польшчы і першага сакратара ПАПП Баляслава Берута.
Ад 1988 года між Уроцлаўскім універсітэтам і Рурскім універсітэтам Бохума афіцыйна ўсталяваны партнёрскія адносіны.
У 2001 годзе ва Уроцлаве адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 300-годдзю заснавання ўніверсітэта.
Нобелеўскія лаўрэаты-выпускнікі ўніверсітэта Тэадор Момзен — 1902, літаратура Філіп Ленард — 1905, фізіка Эдуард Бухнер — 1907, хімія Паўль Эрліх — 1908, медыцына Фрыц Габер — 1918, хімія Фрыдрых Бергіус — 1931, хімія Эрвін Шродзінгер — 1933, фізіка Ота Штэрн — 1943, фізіка Макс Борн — 1954, фізіка Ганс Георг Дэмельт — 1989, фізіка Вядомыя выкладчыкі Віктар Сцяфанавіч Цітоў (нар. 1938) — беларускі этнограф, гісторык, педагог. Уладзімір Галубовіч (1908—1962) — беларускі і польскі археолаг. Хэлена Цэгак-Галубовіч (1902—1979) — польскі і беларускі археолаг.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Польшчы
Катэгорыя:З’явіліся ў 1702 годзе Катэгорыя:1702 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Польшчы