Яўген Постнікаў (нар. , ) — расійскі і казахстанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2018—2019).
Клубная кар’ера Гуляў у Расіі і Латвіі. Улетку 2011 у складзе «Вэнтспілса» удзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра», быў заўважаны і на наступны год перайшоў у салігорскі клуб, дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.
Па заканчэнні сезону 2013 (у якім дапамог салігорцам здабыць чарговае срэбра) адправіўся на прагляд у казахстанскі «Іртыш», які па выніках прагляду прапанаваў кантракт«Иртыш» предложил контракт Постникову. Але бакі не змаглі дамовіцца і ў лютым 2014 Яўген апынуўся ў лагеры іншага казахстанскага клуба — «Астаны»Евгений Постников покинул «Иртыш» и отправился на просмотр в «Астану».
У сакавіку 2013 падпісаў з «Астаной» кантракт, адначасова прыняўшы грамадзянства КазахстанаЭкс-защитник «Шахтера» перешел в «Астану» и принял казахстанское гражданство. У сярэдзіне сезону 2014 замацаваўся ў асноўным складзе сталічнай каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстана. У 2015 годзе, выступаючы за «Астану» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, забіў вырашальны гол у браму фінскага ХІКа, дзякуючы чаму казахстанскі клуб атрымаў перамогу (4:3) і ў далейшым здолеў упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
У жніўні 2016 года падоўжыў кантракт з «Астаной» і адразу адправіўся ў арэнду ў «Вэнтспілс». У пачатку 2017 года вярнуўся ў казахстанскі клуб і зноў атрымаў месца ў аснове. У лютым 2021 года пакінуў «Астану» і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера Пасля прыняцця грамадзянства Казахстана атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Казахстана, у складзе якой дэбютаваў 23 сакавіка 2018 года ў таварыскім матчы супраць Венгрыі.
Дасягненні Чэмпіён Латвіі: 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2016 Уладальнік Кубка Латвіі: 2011 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013 Чэмпіён Казахстана (5): 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2020 Уладальнік Суперкубка Казахстана (4): 2015, 2018, 2019, 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Футбалісты Казахстана Катэгорыя:Ігракі зборнай Казахстана па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-ЗІЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Металург-Аскол Катэгорыя:Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква