Даўгі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгінава.
Гісторыя 9 ліпеня 1965 года цэнтр Лявонпальскага сельсавета перанесены ў вёску Даўгінава, сельсавет перайменаваны ў ДаўгінаўскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Даўгінаўскага сельсавета 66 населеных пунктаў. 4 сакавіка 1987 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узменскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 13 красавіка 2006 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава). 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар КалачоваРешение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов. 17 мая 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок УзмёныРешение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1112 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякі.
Населеныя пункты 20 чэрвеня 2008 года быў ліквідаваны хутар КалачоваРешение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов.
Да моманту далучэння ў 2004 года населеных пунктаў Узменскага сельсавета ў склад Даўгінаўскага сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Брэдзева, вёска Гвардзейская, вёска Даўгінава, вёска Дварчаны, вёска Зайцава, вёска Званкі хутар Ільмовікі, вёска Кавалькі, хутар Лявонпаль, вёска Мальцы, вёска Скакуны, вёска Слабада, вёска Старое Грудзінава, вёска
Да моманту перадачы ў склад Павяцкага сельсавета ў 2006 годзе да Даўгінаўскага сельсавета таксама належалі наступныя населеныя пункты: Брыжалюбкі, хутар Кіслякі, вёска Латышы, вёска Пуцінава, вёска Лысагорка, хутар
На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2010 годзе