Міхаіл Ігнатавіч Аверын (, в. Пачапава, Навагрудскі павет (цяпер Баранавіцкі раён) — , ГУЛАГ) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія Паходзіў з сялянскай сям’і. У красавіку 1933 года прызначаны намеснікам наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. Пасля пастановай сакратарыята ЦК КП(б)Б «у мэтах умацавання кіраўніцтва Віцебскай кантрольнай камісіі рэкамендаваны яе старшынёй». У 1934—1935 гадах — старшыня Віцебскага гарадскога савета.

З 1936 года — начальнік цэха Беларускай раённай электрастанцыі, пасля — дырэктар Полацкага цагельнага завода.

2 верасня 1936 года пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыі як «трацкіст», «падазроны ў службе ў белай арміі» і «агент польскай разведкі». У лютым 1937 выведзены са складу ЦВК БССР. Па яго апеляцыі бюро ЦК КП(б)Б у красавіку 1937 года адмяніла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталі падставай для гэтага, не пацвердзіліся.

6 снежня 1937 года арыштаваны і 28 верасня 1938 года «тройкай» НКУС асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКУС Новасібірскай вобласці.

Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8 красавіка 1958 года.

Літаратура Слоўнік Маракова

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу