Ігар Логвінаў (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў расійскага клуба «Машук-КМВ».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольных школ «Змена» і «Працоўныя рэзервы», пачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля гуляў за розныя клубы. У 2005 годзе быў асноўным брамнікам салігорскага «Шахцёра», які стаў чэмпіёнам Беларусі. У гэтым сезоне быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.
Сезон 2011 правёў у Арменіі ў складзе «Шырака». У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», а ў снежні 2012 года стаў іграком «Гомеля». У матчы першага тура супраць «Дняпра» атрымаў траўму і пазней перастаў трапляць у асноўны склад, у выніку ў ліпені 2013 года скасаваў кантракт з гомельскім клубам.
У жніўні 2013 года перайшоў у «Іслач» і хутка замацаваўся ў аснове. Быў асноўным брамнікам да верасня 2014 года, калі перайшоў на трэнерскую працу, пасля чаго ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных.
Па заканчэнні сезона 2014 канчаткова завяршыў выступленні. Рыхтаваў брамнікаў «Іслачы» да сезона 2015, але яшчэ да пачатку чэмпіянату пакінуў «Іслач». У выніку, далучыўся да складу дэбютанта Другой лігі «Вікторыі» з Мар’інай Горкі.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную да 21 года, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года.
Трэнерская кар’ера У студзені 2016 года стаў трэнерам брамнікаў дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы». У жніўні 2016 года пакінуў трэнерскі штаб «Крумкачоў» і далучыўся да расійскага клуба «Машук-КМВ», дзе на наступны год стаў трэнерам брамнікаў. З кастрычніка па лістапад 2020 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера «Машука-КМВ», а з лютага 2021 года стаў галоўным трэнерам пяцігорскага філіяла акадэміі маскоўскага «Спартака». У маі — чэрвені 2021 года і ў верасні 2022 года зноў выконваў абавязкі галоўнага трэнера клуба.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2004 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2005 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Шырак Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Машук-КМВ