Старагра́д (, ) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Стараградскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца на рацэ Добрыч (Дабрыца), каля аўтамабільнай дарогі , прыкладна за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Карма—Доўск. За 16 кіламетраў ад гарадскога пасёлка Карма, за 90 кіламетраў ад Гомеля, за 44 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Рагачоў. Каля вёскі на рацэ Добрыч плаціна і вадасховішча.
Насельніцтва 381 жыхар, 122 двары (2001)
Інфраструктура Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Літаратура
Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Стараградскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кармянскага раёна