Старо́е во́зера — возера ў Беларусі, у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. У басейне ракі Сож, за 9 км на поўдзень ад горада Чачэрск, каля вёскі Старыя Малынічы.

Плошча паверхні возера 0,63 км². Даўжыня 1,1 (1,07 Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 (3,25) км. Найбольшая глыбіня 4 (7,5) м, , сярэдняя — 2,58 м. Плошча вадазбору 18,8 км². Морфометрические параметры озер Гомельской области Аб’ём вады ў возеры складае 1,63 млн м³. Схілы катлавіны вышынёй 14—15 м (на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе да 3 м), разараныя. Берагі высокія (да 1 м), пад хмызняком. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе пойма, парэзаная сеткай меліярацыйных каналаў. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе выцякае меліярацыйны канал у возера Асіннае (старарэчча Сожа).

Літаратура

Ліст карты N-36-110. Складзена па вынікам здымкі 1956 года., абноўленым ў 1974 годзе. Выданне 1977 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа