Стары́к — возера ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на левабярэжнай пойме ракі Дняпро, за 12 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Быхаў, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Тайманава.
Плошча паверхні 0,3 км², даўжыня 5,7 км, найбольшая шырыня 80 метраў, даўжыня берагавой лініі 11,7 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая. Берагі вышынёй 1—1,2 м, пад лугам.
Возера злучана ручаём з ракой Дняпро.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Могилевской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Быхаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра