Бэлты, або Белты () — польскі і вялікалітоўскі шляхецкі герб. Лічыцца, што гэты герб у XI ст. быў перанесены ў Польшчу з Маравіі, а пасля Гарадзельскай уніі пачаў выкарыстоўвацца і ў Вялікім княстве Літоўскім. Найранейшая пісьмовая ўзгадка адносіцца да 1412 года. Мае некалькі адмен, сярод іх герб «Календа».

Апісанне Тры срэбных дроцікі ці тры арбалетных балты складзены зоркаю на чырвоным полі, сярэдні з іх астрыём уверх. На навершы пяць стравусіных пёраў.

Гербам карыстаюцца Бадзінскія (Badinski), Бэлты (Белты, Belt), Бэлтовічы (Белтовічы, Beltowicz), Бенедыктовічы (Benedyktowicz), Бянешкі (Beneszko), Больтц (Boltz), Хахонскія (Chochonski), Хахароўскія (Chochorowski), Цірыссэр (Cirisser), Гранеўскія (Graniewski), Ядзескі (Ядзешкі, Iodziesko, Iodzieszko), Янушоўскія (Januszowski), Кірдзеі (Kierdej, Kierdey, Kierdey Radzinowoyski), Календы (Kolenda, Koleda), Каляндоўскія (Koledowski), Пятржыцкія (Pietrzycki), Пілінскія (Pilinski), Патарчыцкія (Potarczycki), Патаржыцкія (Potarzycki), Пажарыскія (Pozaryski), Пазнякі (Pozniak), Пазаржыцкія (Pozorzycki), Пылінскія (Pylinski), Радзіваноўскія (Radziwanowski, Radziwonski), Страдэцкія (Stradecki), Стржэльніцкія (Strzelnicki), Смяхоўскія (Smiechowski), Сняхоўскія (Sniechowski), Вальшлегер (Wolszleger), Звяркоўскія (Zwierkowski). Бэлты змененыя: Ядзешкі (Jodzieszko), Календы (Koleda), Пылінскія (Pylinski), Рэмбоўскія (Rembowski), Сыманалевічы (Сіманалевічы, Symonolewicz).

Спасылкі Гербоўнік шляхты ВКЛ Герб Бэлты і яго ўжывальнікі.