Іван Іванавіч Лажэчнікаў (14 (25) верасня 1792 — 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1869) — рускі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў рускага гістарычнага рамана.

У 1842 годзе ён быў зацверджаны ганаровым апекуном Цвярской гімназіі, затым пераведзены ў міністэрства ўнутраных спраў. У 1843—1854 гадах быў 10 гадоў віцэ-губернатарам ў Цверы, затым у Віцебску. 31 ліпеня 1844 года І. І. Лажэчнікаў быў унесены ў кнігу радаводаў Цвярской губерні. 8 красавіка 1851 г. атрымаў чын стацкага саветніка. 31 кастрычніка 1846 Лажэчнікаў атрымаў ордэн Св. Ганны 2-й ступені.

Аўтар рамана «Унучка панцырнага баярына» (1868), у якім вельмі негатыўна і тэндэнцыйна паказаны падзеі паўстання 1863 года ў Беларусі.

Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках