Энрыке́ Міге́ль Ігле́сіяс Прэ́йслер (; нар. 8 мая 1975 Мадрыд, Іспанія) — іспанскі спявак, аўтар песень, прадзюсар і акцёр. Іглесіяс пачынаў сваю кар’еру пад псеўданімам «Энрыке Марцінез» () і працаваў на непрыкметны мексіканскі лэйбл «FonoMusic». Цяпер Энрыке Іглесіяс — самы вядомы з прадстаўнікоў лацінаамерыканскай музыкі ў свеце, а ў яго калекцыі шмат статуэтак «Грэмі» і «American Music Awards». За сваю кар’еру Энрыке выпусціў больш 40 сінглаў і 9 студыйных альбомаў, якія 116 разоў станавіліся плацінавымі, 227 залатымі, а агульны аб’ём продажаў складае 100 млн пласцінак..
Энрыке — сын спевака Хуліа Іглесіяса, якога яшчэ ў пачатку сваёй кар’еры зацямніў сваёй папулярнасцю, і малодшы брат спевака Хуліа Іглесіяса-малодшага.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Пераклады англійскіх песень Энрыке Іглесіяса Пераклады іспанскіх песень Энрыке Іглесіяса
Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100