Сяргей Карніленка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2016). У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам самарскіх «Крылаў Саветаў».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», пасля перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў аснове і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у кіеўскае «Дынама».

Не змог замацавацца ў кіеўскім клубе і за больш істотнай практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе паказваў нядрэнныя бамбардзірскія паказчыкі.

У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расіі. Спачатку паспяхова гуляў за «Том», пасля чаго быў набыты санкт-пецярбургскім «Зенітам». Некаторы час, з-за траўмы асноўных ігракоў, выступаў у якасці асноўнага нападніка «Зеніта», пасля стаў аддавацца ў арэнды. Сярод іншага, у першай палове 2011 года паспеў згуляць у англійскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які па выніках сезона 2010/11 страціў месца ў найвышэйшым англійскім дывізіёне.

У жніўні 2011 года перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў» з Самары, з якім заключыў кантракт да 2014 года.

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасці трэнера. У жніўні 2020 года перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба.

У лютым 2021 года быў заяўлены за «Крылы Саветаў» у Першынстве ФНЛ, каб згуляць свой развітальны матч. 8 мая 2021 года выйшаў на замену на 82-й хвіліне матча з «Краснадарам-2», а на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 6:0.

У студзені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro.

Міжнародная кар’ера Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 года ў таварыскім матчы супраць Ірана. З 2005 года стаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выхадзіў у стартавым складзе.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай Беларусі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2003 Чэмпіён Украіны: 2004 Пераможца Першынства ФНЛ (2): 2014/15, 2020/21 Удзельнік Алімпійскіх гульняў: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце «Крылаў Саветаў»

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Блэкпул Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года