Алег Анатолевіч Стральчо́нак (, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1994 года).
Біяграфія У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага Акадэміі навук СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў інстытуце. У 1974—1979 гадах старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 года загадчык лабараторыі.
З 1988 па 2000 гады А. Стральчонак займаў пасаду дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2000—2010 гадах працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia», дзе кіраваў даследаваннямі і распрацоўкамі.
Навуковая дзейнасць Пад кіраўніцтвам А. А. Стральчонка 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана больш за 180 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Займаўся даследаваннямі ў галіне хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі. Даследаваў структурную арганізацыю і заканамернасці функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармон-глікапратэінавых комплексаў. Выявіў новыя носьбіты біялагічнай інфармацыі, вырашыў праблему стварэння комплексу сродкаў імунахімічнага мікрааналізу для ацэнкі функцыянальнага стану органаў і сістэм арганізма чалавека.
Разам з групай навукоўцаў стварыў навуковыя і тэхнічныя асновы, распрацаваў тэхналогіі, арганізаваў серыйны выпуск і ўкараніў у медыцынскую дыягнастычную практыку набору рэагентаў для радыеімуннага аналізу (Дзяржаўная прэмія БССР 1988 года).
Удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».
Выбраныя навуковыя працы О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. А. Ахрэмам і А. В. Свірыдавым) // Доклады АН СССР. 1978. Т. 242. № 5. Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала в клетке // Физиологический журнал СССР им. И. М. Сеченова. 1990. Т.76, № 9. Specific steroid-binding glycoproteins of human blood plasma: novel data on their structure and function // J. Steroid Biochem. 1990. Vol.35, № 5. О ранее неизвестном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны // Доклады АН Беларуси. 1992. Т.36. № 3—4.
Літаратура
Спасылкі Стрельченок Олег Анатольевич // Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Алег Анатолевіч Стральчонак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяці вучонага // Сайт НАН Беларусі Стральчонак Алег Анатольевіч // Праект «Людзі нашага краю» Кобрынскай раённай ЦБС Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента База патэнтаў Беларусі
Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі