Стра́дань — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на паўночны ўсход ад Полацка.
Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,76 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 2,9 м, сярэдняя каля 1,6 м. Катлавіна Страдані рэшткавага тыпу, размешчана сярод верхавога балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія ўтварае 3 залівы. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Берагі тарфяністыя, у залівах сплавінныя, на мысах пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—300 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Возера дыстрафіруючае, зарастае да глыбіні 1,7 м. Шырыня прыбярэжнай паласы расліннасці (чарот, трыснёг) складае 30—80 м. З возера выцякае рака Марынец.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, лінь, плотка і іншыя рыбы.
Літаратура Рачэўскі А. М. Страдань //
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна