Стра́дань — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Правы прыток ракі Палата (басейн Заходняй Дзвіны).
Пачынаецца за 9 км на захад ад вёскі Дрэтунь у лясістай і забалочанай мясцовасці. Даўжыня ракі 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Плошча вадазбору 70 км². У Страдань упадаюць ручаі (у тым ліку з азёр Беразіно і Пасужа) і невялікая рэчка Чарніца.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Палаты Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна