Рапіра (, ад , першапачаткова  — літаральна, «меч для адзення» (гэта значыць не для даспехаў), скажонае ў ) — пераважна колючая халодная зброя, разнавіднасць шпагі, у першапачатковым значэнні доўгая «грамадзянская» шпага, у адрозненне ад «баявой» шпагі занадта лёгкая для нанясення сякучых ўдараў, тым не менш у класічным (не спартыўным) варыянце мае лязо.

Гісторыя Вядома з 2-й пал. XVII ст. Уяўляла сабой прамы плоскі або гранёны стальны клінок з завостраным (у дуэльных рапірах), затупленым або забяспечаным засцерагальным патаўшчэннем (у фехтавальных рапірах) канцом і эфес. У канцы XIX ст. на аснове фехтавальнай рапіры ўзнікла спартыўная колючая зброя, якая складаецца з лёгкага стальнога эластычнага клінка, эфеса (засцерагальнай чашападобнай гарды і рукаяткі). У звычайных (трэніровачных) рапірах наканечнік на клінку нерухомы, у электрыфікаваных (выкарыстоўваюцца ў афіцыйных спаборніцтвах па фехтаванні з 1954 года) — з рухомым электракантактным устройствам.

Літаратура

Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Клінковая зброя