thumb|250px|Баявы стылет V-42 thumb|250 px|Квадрэла (чатырохгранны стылет) Стылет (, ад — «палачка для пісьма», «востры стрыжань») — колючая халодная зброя, кінжал італьянскага паходжання з прамой крыжавінай, тонкім і вузкім клінком. У класічным варыянце не мае ляза. Перасек клінка можа быць круглым, авальным, трох- (часцей за ўсё) або чатырохгранным. Знайшоў распаўсюджванне з пачатку XVI стагоддзя, у часы Рэнесансу, быў вядомы і раней. Невялікі памер стылета дазваляў насіць яго пад вопраткай або маскіраваць ў розных прадметах, з-за чаго быў папулярны ў наёмных забойцаў і змоўцаў, а таксама ў жанчын. У ваеннай справе стылет выкарыстоўваўся ў якасці дадатковай зброі ці зброі самаабароны супраць ворага, апранутага ў даспехі.
Літаратура
Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Кінжалы Катэгорыя:Клінковая зброя