Страсенне галаўнога мозга — імгненны зрыў функцый галаўнога мозга, найбольш лёгкая форма чэрапна-мазгавой траўмы з кароткачасовай стратай свядомасці. Патамарфалагічныя змены могуць быць знойдзены толькі на клеткавым і субклеткавым узроўнях.
Клінічная карціна Пасля вяртання свядомасці хворыя скардзяцца на галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць, часта - ірвоту, шум у вушах, патлівасць, парушэнне сну. Жыццёва важныя функцыі без значных адхіленняў. У неўралагічным статусе можна адзначыць мікрасімптомы. Агульны стан звычайна паляпшаецца на працягу першых, радзей - другіх сутак пасля траўмы.
Літаратура
Спасылкі Лихтерман Л. Б., Кравчук А. Д., Филатова М. М. Сотрясение головного мозга: тактика лечения и исходы // Клиническая неврология. Т. 2. № 1. 2008.
Катэгорыя:Неўралогія Катэгорыя:Нейрахірургія