Пётр Бернгардавіч Стру́вэ (; 26 студзеня (7 лютага) 1870, Перм — , ) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч, эканаміст, публіцыст, гісторык, філосаф. Ганаровы член Расійскай акадэміі навук (1917, выключаны ў 1928 годзе). Псеўданімы: Сергей Лунин, НаблюдательБиблиографический указатель работ философов русского зарубежья, опубликованных в ЧСР.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Перм у сям’і губернатара Бернгарда Струвэ. Унук В. Я. Струвэ. Пасля выхаду бацькі ў адстаўку сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург. Пётр Струвэ вучыўся ў 3-й гімназііСтруве Пётр Бернгардович // Биографика СПбГУ. У 1889 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1890 годзе перавёўся на юрыдычны факультэтСтруве, Пётр Бернгардович // ТАСС. У 1891—1892 гадах навучаўся ў Грацкім універсітэце (Грац, Аўстра-Венгрыя). У 1892 годзе служыў у агульнай канцылярыі, у 1893—1894 гадах бібліятэкарам у вучоным камітэце Міністэрства фінансаў. У 1894 годзе П. Б. Струвэ быў упершыню арыштаваны з-за кантактаў з нарадавольцамі, у выніку чаго яго звольнілі з дзяржаўнай службы. У 1895 годзе экстэрнам здаў экзамены за курс у Санкт-Пецярбургскім ўніверсітэце. Займаўся журналісцкай і палітычнай дзейнасцю. У 1890-х гадаў быў адным з лідараў легальнага марксізму ў Расіі. У 1894 годзе выдаў сваю першую кнігу «Критические заметки к вопросу об экономическом развитии России». Удзельнік 4-га Кангрэса Другога Інтэрнацыянала (Лондан, 1896) і аўтар Маніфеста Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (1898). Рэдагаваў марксісцкія часопісы «Новое слово» (1897) і «Начало» (1899). Адначасова з палітычнай дзейнасцю ў 1895—1899 гадах выкладаў на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1901 годзе быў арыштаваны за ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку студэнцкіх хваляванняў у Санкт-Пецярбургу і сасланы ў Цвер.
У снежні 1901 годзе эміграваў у Еўропу, дзе пражываў да канца 1905 года і стаў адным з лідараў ліберальнай апазіцыі манархіі. У 1902—1905 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Освобождение», які выдаваўся ў Штутгарце. У 1903 годзе стаў адным са стваральнікаў «Саюза вызвалення». Пасля Маніфеста 17 кастрычніка 1905 года і абвяшчэння палітычнай амністыі вярнуўся ў Расію. У 1905—1906 гадах рэдагаваў штотыднёвы часопіс «Полярная звезда», штодзённую газету «Дума». У 1906—1918 гадах рэдагаваў часопіс «Русская мысль». У 1906 годзе вярнуўся да выкладчыцкай працы, чытаў лекцыі па палітэканоміі ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным інстытуце імператара Пятра Вялікага (1906—1917), на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і на Бястужаўскіх Вышэйшых жаночых курсах (1910—1917). У 1906—1915 гадах уваходзіў у склад цэнтральнага камітэта партыі кадэтаў, з якога выйшаў у 1915 годзе з-за нязгоды з радыкальнай антыўрадавай пазіцыяй яе кіраўніцтва. У 1907—1912 гадах П. Б. Струвэ з’яўляўся дэпутатам II Дзяржаўнай думы ад Санкт-Пецярбурга і ўваходзіў у фракцыю кадэтаў. 15 мая 1917 года быў абраны ардынарным акадэмікам Акадэміі навук па аддзяленні гістарычных навук і філалогіі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Пётр Струвэ стаў адным з кіраўнікоў Усерасійскага земскага саюза, з’яўляўся членам Асобай нарады па харчаванні. У 1915—1917 гадах займаў пасаду старшыні Камітэта па абмежаванні забеспячэння і гандлю непрыяцеля пры Міністэрстве гандлю і прамысловасці Расійскай імперыі. Падтрымаў Лютаўскую рэвалюцыю, на працягу некаторага часу па запрашэнню П. М. Мілюкова ўзначальваў эканамічны дэпартамент Міністэрства замежных спраў. Расчараваўся ў палітыцы Часовага ўрада, падтрымаў мяцеж генерала Л. Карнілава. Са снежня 1918 года жыў у Фінляндыі, быў членам Усерасійскага нацыянальнага камітэта пры генерале Юдзенічу. З красавіка 1920 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення знешніх зносін урада Поўдня Расіі Урангеля.
З восені 1920 года П. Б. Струвэ ў эміграцыі. Жыў у Парыжы, Берліне, Бялградзе, Празе, Варшаве. Член савета Інстытута рускага права пры факультэце права Парыжа. З 1922 года па 1925 год — прафесар Рускага юрыдычнага факультэта, які знаходзіўся пад пратэктаратам Пражскага Карлава ўніверсітэта. У 1925—1927 гадах рэдагаваў часопіс «Возрождение» ў Парыжы. З 1928 года кіраваў аддзяленнем грамадскіх навук Рускага навуковага інстытута ў Бялградзе, чытаў курс лекцый (у 1928—1940 гадах). У 1921—1927 гадах аднавіў выданне часопіса «Русская мысль», выдаваў газету «Русская мысль» у 1925—1927 гадах. У час Другой сусветнай вайны падтрымліваў барацьбу з Германіяй. У маі 1941 года П. Б. Струвэ па ілжывым даносе быў арыштаваны гестапа як «сябар Леніна», у ліпені таго ж года, пасля высвятлення яго антыкамуністычных поглядаў, вызвалены. У 1943 годзе пераехаў да сына ў Парыж.
Памёр П. Б. Струвэ 26 лютага 1944 года. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа каля Парыжа.
Навуковая дзейнасць П. Б. Струвэ спецыялістам у галіне эканамічнай гісторыі Расіі, прыгоннага права і сялянскай гаспадаркі. Асобныя даследаванні прысвечаны сацыяльнай і эканамічнай гісторыі Расіі. Захапляўся пытаннямі філасофіі, рэлігіязнаўства, палітэканоміі, права. У эміграцыі стаў аўтарам значнай колькасці літаратуразнаўчых твораў, прысвечаных класічнай і сучаснай рускай літаратуры. Адстойваў прынцыпы хрысціянска-дэмакратычнай маралі, заснаваныя на духоўнай роўнасці і свабодзе людзей. Эканамічныя погляды П. Б. Струвэ грунтаваліся на ідэі здольнасці капіталізму да неабмежаванага прагрэсу і гарманізацыі сацыяльна-класавых інтарэсаў. Заклікаў да перагляду эканамічных палажэнняў тэорыі марксізму.
Член Імператарскага вольнага эканамічнага таварыства (1895). Ганаровы доктар права Кембрыджскага (1916) і Сафійскага (1939) універсітэтаў. Ганаровы член Расійскай акадэміі навук (1917). Член Рускага гістарычнага таварыства (1925).
Крыніцы
Літаратура
Ляликов Д. Струве Пётр Бернгардович // Философская Энциклопедия. В 5-х т. / Под редакцией Ф. В. Константинова. — М.: Советская энциклопедия, 1960—1970. Бажов С. И. СТРУВЕ Пётр Бернгардович // Новая философская энциклопедия: В 4 тт. / Под редакцией В. С. Стёпина. — М.: Мысль, 2001.
Спасылкі Пётр Струве // Культура. РФ Струве, Пётр Бернгардович // ТАСС Струве Пётр Бернгардович // Биографика СПбГУ. Санкт-Петербургский государственный университет Библиографический указатель работ философов русского зарубежья, опубликованных в ЧСР
Катэгорыя:Кадэты Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Эканамісты Расіі Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Юрысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Расіі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Стацкія саветнікі