Стру́га (, ) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стружскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца каля ракі Гарынь, за 5 кіламетраў у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 250 кіламетраў ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

Гісторыя Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 912 чалавек у 179 дварахСтруга // Электронная база даных «Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны».

У ліпені 1944 года гітлераўцамі было спалена 144 дамоў, забіта 15 чалавек.

Насельніцтва 977 жыхароў, 296 двароў (2001).

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Свята-Міхайлаўская царква (пачатак XX стагоддзя). Брацкая магіла савецкіх воінаў. — Каля вёскі славянскае паселішча VII—IX стагоддзяў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стружскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна