Рудольф Гакленіус (1 сакавіка 1547, Корбах, Вальдэк, Свяшчэнная Рымская імперыя — 8 чэрвеня 1628, Марбург, Гесэн-Касель, Свяшчэнная Рымская імперыя) — прадстаўнік позняй пратэстанцкай неасхаластыкі, паслядоўнік вучэння Філіп Меланхтана.
Вучыўся ў Марбургу, дзе атрымаў ступені доктара медыцыны, 1601; доктара фізікі, 1608; доктара матэматыкі, 1612.
Вядомы тым, што прапанаваў у навуковым абароце тэрмін «псіхалогія» (1590), скарыстаны ў далейшым яго вучнем Атонам Касманам (1594).
Стварыў «Філасофскі слоўнік» («Lexicon philosophicum, quo tanquam clave philisophiae fores aperiunter». Fransofurti, 1613), у якім упершыню даў вызначэнне такіх паняццяў, як «анталогія», «антыномія».
Працы Partitionum dialectarum libri duo. 1595 Isagoge in Organum Aristotelis. 1598 Phisiologia crepitus ventris. 1607 De peste febrique pestilentialis causis. 1607 Uranoscopia, chiroscopia, metoposcopia, ophtalmoscopia. 1608 De magnetica curatione vulnerum. 1608 Lexicon philosophicum graecum. 1615 Synanthrosis magnetica. 1617
Літаратура Matthias Wolfes: Rudolf Goclenius der Ältere. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 18. Bautz, Herzberg 2001, ISBN 3-88309-086-7, Sp. 514—519.
Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Медыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XVII стагоддзя