Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (, в. Востраў  — ) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў в. Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.

Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1966 года.

Памёр года. Пахаваны на могілках в. Востраў Ганцавіцкага раёна.

Творчасць У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.

Зборнікі вершаў «Першыя вёрсты» (1963)«Першыя вёрсты» на gants-region.info «Сінія Брады» (1967)«Сінія Брады» на gants-region.info «Позвы» (1971)«Позвы» на gants-region.info «У краі тым…» (1975) «Векавечная бацькаўшчына» (1976)«Векавечная бацькаўшчына» на gants-region.info «Трыгор’е» (1981) «Засцярога» (1984)«Засцярога» на gants-region.info «Залатазвон» (1986) «Гарынь» (1992)

Памяць Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.

Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўча музея арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»«Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“» на gantsevichi.museum.by.

Спасылкі Зборнікі вершаў М. Рудкоўскага на gants-region.info Выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“» на gantsevichi.museum.by

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі