Стры́гава — С. 190. (, ) — аграгарадок (да 2008 года вёскаПостановление Кобринского районного Совета депутатов 21 марта 2008 г. № 9. О преобразовании сельских населенных пунктов Кобринского района в агрогородки.) у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Тэвельскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўночны захад ад горада Кобрын, за 56 кіламетраў ад Брэста, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Тэўлі.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1513 годзеМарчук Н. Г. К 500-летию села Стригово. История села Стригово и стриговской Симеоновской церкви Кобринского района..

У 1940—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Стрыгаўскага сельсавета.

Насельніцтва 611 жыхароў, 241 двор (2001)

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі Сельскагаспадарчае прадпрыемства ААТ «Стрыгава»Каталог арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі

Славутасці Свята-Уладзімірская царква (1990-я). Помнік у гонар 38-га егерскага палка, які 13 жніўня 1812 года каля вёскі адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Брацкая магіла савецкіх воінаў. —

Страчаная спадчына

Свята-Сямёнаўская царква (1810). Паводле мясцовых жыхароў, згарэла у другой палове XX ст., знаходзілася недалёка ад новага храма. Сядзіба Пузынаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Марчук Н. Г. К 500-летию села Стригово. История села Стригово и стриговской Симеоновской церкви Кобринского района. // Туристический Кобрин

Катэгорыя:Тэвельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна