Чарне́ц, Копань — рака на мяжы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі і Невельскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі.

Даўжыня ракі 22 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Плошча вадазбору 132 км². Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Ключагорская ў Гарадоцкім раёне, упадае ў возера Вялікае Свіно. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша. У басейне ракі азёры Асотна і Вялікія Таболы, Малыя Таболы, Вялікае Гародна, Малое Гародна, Чорнае, Існа і інш.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці