thumb|right|300px|Першае выданне Утрэхцкага міру на англійскай, іспанскай і латыні. Утрэхцкі мірны дагавор — дагавор, які паклаў канец Вайне за іспанскую спадчыну. Мірны дагавор складаўся з пагадненняў, падпісаных ва Утрэхце ў красавіку і ліпені 1713 года паміж Францыяй і Іспаніяй з аднаго боку і Вялікабрытаніяй, Галандскай рэспублікай, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Партугаліяй і Савояй з іншага. У сакавіку 1714 года ў дадатак да Утрэхцкага быў падпісаны Раштацкі мір, а ў верасні 1714 года — Бадэнскі дагавор.

Прычыны

Вайна за іспанскую спадчыну пачалася ў 1701 пасля смерці апошняга іспанскага караля з дынастыі Габсбургаў, Карла II. Свяшчэнная Рымская імперыя прад'явіла прэтэнзіі на іспанскі трон. Францыя пачала больш агрэсіўна пашыраць свае тэрыторыі. Незадаволеныя еўрапейскія дзяржавы (галоўным чынам Англія і Галандская рэспубліка) выступілі на боку Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб перашкодзіць узмацненню Францыі. Іншыя дзяржавы далучыліся да саюза супраць Францыі і Іспаніі, каб паспрабаваць займець новыя тэрыторыі або ж абараніць уласныя. Вайна доўжылася больш за дзесяцігоддзе. Папярэднія ўмовы міру былі складзены ў Лондане ў кастрычніку 1711 года. У наступным годзе ва Утрэхце адкрыўся кангрэс, на якім удзел у перамовах аб міры прымалі, акрамя англійскіх і французскіх міністраў, упаўнаважаныя ад Галандыі, Іспаніі, Савоі і Партугаліі. У 1713 ваюючыя бакі ратыфікавалі мірны дагавор.

Умовы

Іспанія Філіп V з дынастыі Бурбонаў адрокся ад усіх правоў на французскі прастол і быў прызнаны каралём Іспаніі і яе калоній, з умовай, што кароль іспанскі ніколі не будзе адначасова каралём французскім. Іспанія павінна была саступіць Аўстрыі Неапалітанскае каралеўства, Сардзінію, частку Тасканы, Міланскае герцагства і Іспанскія Нідэрланды; Англіі — Гібралтар і востраў Мінорка; Савоі — Сіцылію.

Францыя

Францыя саступіла Габсбургам малаважныя тэрыторыі ў Нідэрландах, вывела свае войскі з Латарынгіі і саступіла некаторыя землі на поўдні герцагу Савойскаму. У Амерыцы ёй прыйшлося аддаць англічанам калоніі вакол Гудзонава заліва, Зямлю Руперта, Ньюфаўндленд, Акадыю і сваю частку вострава Сент-Кітс.

Аўстрыя Аўстрыя атрымала ад Іспаніі Неапалітанскае каралеўства, Сардзінію, частку Тасканы, Міланскае герцагства і іспанскія Нідэрланды; яна таксама атрымала Мантую пасля спынення там у 1708 г. прафранцузскай Ганзага-Неверскай дынастыі.

Вялікабрытанія Англія атрымала Гібралтар і востраў Мінорка, частку французскіх калоній у Амерыцы. Яна таксама набыла «асьента» — выключнае права гандлю неграмі (Роберт Харлі перадасць яго кампаніі Паўднёвых мораў разам з дзяржаўнымі пазыковымі абавязаннямі).

Савоя Савоя атрымала Сіцылію, Манферат і заходнюю частку герцагства Міланскага.

Галандская рэспубліка Галандыя атрымала права ўтрымліваць гарнізоны ў крэпасцях Менене, Намюры, Турнэ, Іпры і інш.

Гл. таксама Вайна за французскую спадчыну Бар'ерны дагавор

Літаратура Утрэхцкі мір 1713 // С. 286.

Спасылкі 1911 Encyclopedia — Утрэхцкі дагавор у Энцыклапедыі Брытаніка 1911 года

Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Іспаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Нідэрландаў Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Партугаліі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Францыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Аўстрыі Катэгорыя:Гісторыя Савоі Катэгорыя:1713 Катэгорыя:Вайна за іспанскую спадчыну