Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадскае аб’яднанне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадская, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне больш дасканаламу вывучэнню жыцця і творчасці Янкі Купалы, выхаванне маладога пакалення на лепшых узорах творчасці Песняра Беларусі, вызначэнне яго месца і ролі ў беларускай і сусветнай літаратуры, глыбокае пазнанне беларускім і іншымі народамі творчасці класіка беларускай літаратуры.

Структура Вышэйшым органам фонду з’яўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі з’яўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Савет фонду.

Старшынёй фонду з дня яго заснавання да 2016 года з’яўляўся беларускі літаратуразнаўца і даследчык творчасці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. З 27 снежня 2016 года старшынёй фонду з’яўляецца Таццяна Сівец.

Нязменным намеснікам старшыні з’яўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.

У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Мінск, Бярэсце, Віцебск, Гомель, Гродна, Любань, Наваполацк) і 6 суполак за мяжой: у Літве (Вільня), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Польшчы (Варшава) і Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).

Гісторыя Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.

Ідэя ўтварэння фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытанняў у верасні 1995 года. Устаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Мінску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасць у 1996 годзе.

Заснавальнікі фонду Імя і прозвішча Занятак Краіна1. Эдуард Агуновіч мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Беларусь2. Маргарыта Антонава загадчык філіяла Музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах Расія3. Аляксандр Баршчэўскі загадчык кафедры беларускай філялогіі Варшаўскага ўніверсітэта Польшча4. Навум Гальпяровіч намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Беларусь5. Уладзімір Гніламёдаў намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі Беларусь6. Жанна Дапкюнас дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Беларусь7. Джым Дынглі прафесар Лонданскага ўніверсітэта Вялікабрытанія8. Леанід Дранько-Майсюк загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» Беларусь9. Сяргей Законнікаў галоўны рэдактар часопісу «Полымя», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Беларусь10. Віктар Каваленка дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі Беларусь11. Аляксей Каўка доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расійскай акадэміі навук Расія12. Вітаўт Кіпель старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ЗША13. Альма Лапіньскенэ вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклору Літва14. Раман Лубкіўскі паэт і перакладчык Украіна15. Сяргей Маслоўскі галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларусь16. Генадзь Праневіч загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна Беларусь17. Аляксей Пяткевіч загадчык кафедры беларускае культуры Гродзенскага ўніверсітэта Беларусь18. Вячаслаў Рагойша загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Беларусь19. Аляксандра Станкевіч загадчык кафедры беларускай мовы Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Беларусь20. Сяргей Тарасаў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Беларусь21. Антаніна Хатэнка вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Беларусь22. Міхась Шавыркін галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Беларусь

Дзейнасць Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзенне навукова-практычных канферэнцый, выдавецкую і іншую дзейнасць.

З 1996 года разам з Літаратурным музеям Янкі Купалы фонд з’яўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытанняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.

Спасылкі Уступнае слова старшыні фонду пры адкрыцці ІХ Купалаўскіх чытанняў Друкаваныя выданні фонду Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы