Міха́іл Апана́савіч Мары́ніч () — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1990—1991), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1994), Міністр знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь (1994—1998), палітвязень, вязень сумлення.
Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1940 года ў вёсцы Старыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёна Палескай вобласці БССР.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Інстытут замежных моў, Мінскую ВПШ. Кандыдат эканамічных навук (1996), тэма дысертацыі: «Рэгуляванне замежнаэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь (стан, праблемы і шляхі ўдасканалення)».
16 гадоў прапрацаваў у будаўніцтве, у тым ліку каля трох гадоў — у Афганістане. У 1979 годзе перайшоў на працу ў савецкія органы ўлады, займаў шэраг кіруючых пастоў: быў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, якія курыравалі будаўніцтва метрапалітэну, аб’ектаў цеплазабеспячэння і энергетыкі, а з 1990 па 1991 гг. — Старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994), член Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі і Камісіі па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі сяла і гораду.
У 1991 годзе пачаў працаваць у сферы знешняга гандлю, а з 1994 года — у дыпламатычным корпусе Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе нядоўгі час прапрацаваў беларускім паслом у Чэхіі, а таксама Славакіі і Венгрыі па сумяшчальніцтвеУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 18 мая 1994 г. № 3017-XII «О назначении Маринича М. А. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике и Венгерской Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , затым вярнуўся ў Беларусь і ўзначаліў міністэрства знешніх эканамічных сувязяў БеларусіУказ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 1994 г. № 92 «О назначении Министра внешних экономических связей Республики Беларусь» . З 1999 года Міхаіл Марыніч з’яўляецца паслом Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і ФінляндыіУказ Президента Республики Беларусь от 20 января 1999 г. № 37 «О назначении М. А. Маринича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике»Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1999 г. № 308 «О назначении М. А. Маринича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Финляндской Республике и Эстонской Республике». Напісаў заяву аб адстаўцы падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2001 года, каб прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. 15 чэрвеня 2001 года быў адкліканыУказ Президента Республики Беларусь от 9 августа 2001 г. № 428 «Об освобождении М. А. Маринича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Латвийской Республике и Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Финляндской Республике и Эстонской Республике по совместительству» ў распараджэнне МЗС РБ. Міхаіл Марыніч выбыў з перадвыбарнай гонкі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата.
Пасля выбараў працягнуў палітычную дзейнасць. Узначаліў міжнародную грамадскую арганізацыю «Беларуская асацыяцыя „Дзелавая ініцыятыва“». Датычны як мінімум да дзвюх палітычных ініцыятыў. Гаворка ідзе аб стварэнні блоку Васіля Лявонава «За новую Беларусь», пасля сталага грамадскай фундацыяй з рэгістрацыяй у Маскве, а таксама ўдзеле ў руху «За годнае жыццё!», арганізаваным дэпутатамі групы «Рэспубліка».
У красавіку 2004 года быў арыштаваны, у снежні 2004 года быў прысуджаны да пяці гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў яго вінаватым у завалоданні аргтэхнікай (бязвыплатна перададзенай узначаленай ім асацыяцыі «Дзелавая ініцыятыва» пасольствам ЗША ў Беларусі). Пры гэтым амерыканская дыпмісія ніякіх прэтэнзій Марынічу не прад’яўляла.
Міхаіл Марыніч перанёс інсульт у Аршанскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, пасля патрабаванняў беларускай і міжнароднай грамадскасці яго перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь у Мінску. У падтрымку М. Марыніча тады выступілі прэзідэнт Францыі Жак Шырак і прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга, дэпутаты парламентаў многіх краін, Еўрапарламента, парламенцкіх асамблей Рады Еўропы і АБСЕ. Патрабаванне вызваліць Міхаіла Марыніча ўтрымлівалася ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента. Заявы з патрабаваннем неадкладна вызваліць зняволенага прымаў таксама Еўрапейскі саюз і Дзярждэпартамэнт ЗША. У 2005 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Міхаіла Марыніча вязнем сумлення«Международная амнистия» признала Михаила Маринича Узником совести . 18 лютага 2005 гады тэрмін утрымання пад вартай быў скарочаны да 3 гадоў і 6 месяцаў.
З турмы палітык выйшаў па амністыі ў красавіку 2006 года.
У 2010 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў Міхаіла Марыніча ахвярай палітычных рэпрэсій. На думку камітэту, суд, які адбыўся ў 2004 годзе, не быў справядлівым і незалежным, а ў дачыненні да палітыка ўжываліся катаванні і бесчалавечнае, прыніжаючае годнасць абыходжанне. Беларуская дзяржава абавязаная забяспечыць М. Марынічу лячэнне і кампенсацыю за маральныя і фізічныя пакуты, а таксама правесці крымінальны працэс для ўстанаўлення адказных за нягоднае абыходжанне.
У студзені 2010 года у Марыніча здарыўся другі інсульт. Памёр 17 кастрычніка 2014 года ў Мінску.
Сям’я Быў жанаты. Жонка Людміла па спецыяльнасці інжынер-будаўнік, сыны Ігар і Павел — таксама. Ад першага шлюбу двое дарослых сыноў і трое ўнукаў. 12 сакавіка 2007 года ў Аршанскай калоніі № 8 ажаніўся другасна. Жонка — 33-гадовая Таццяна Баранава. У лютым 2007 года нарадзіўся сын Міхаіл.
Захапленні З кніг аддаваў перавагу гістарычным, любіў класічную і беларускую народную музыку, а таксама песні Уладзіміра Высоцкага. Захапляўся плаваннем, у вольны час наведваў басейн. Таксама яму падабаўся настольны тэніс. Любіў праводзіць вольны час, працуючы на дачы.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР прэмія Савету Міністраў СССР Дзяржаўная прэмія БССР Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. № 1897 «О награждении М. А. Маринича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» У 2000 годзе за ўклад у развіццё замежнаэканамічнай дзейнасці Марыніч быў ганараваны ступені ганаровага доктара эканамічных навук. Ён аўтар кнігі «Введение во внешнюю торговлю». Марыніч быў чалавекам года па меркаванні часопіса «Дело».
Працы Больш за 20 прац па пытаннях міжнароднай эканомікі, у тым ліку:
«Эффективность управления внешнеэкономическим комплексом: Проблемы, поиски, решения.» Мн., 1994 (у суаўтарстве з Качуроўскім Я. П.); «Введение во внешнюю торговлю.» Мн., 2000.
Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Інтэрв’ю газеце «Новы час» у жніўні 2014 г.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чэхіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Славакіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Венгрыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Латвіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Фінляндыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Эстоніі Катэгорыя:Міністры замежных эканамічных сувязяў Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне Катэгорыя:Міністры Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР