Юджын Вігнер (; 17 лістапада 1902, Будапешт — 1 студзеня 1995, Прынстан, ЗША) — амерыканскі фізік і матэматык вугорскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1963) «за ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прыкладання фундаментальных прынцыпаў сіметрыі» (сумесна з Марыяй Гёперт-Маер і Гансам Енсенам). Часам Вігнера называюць ціхім геніем, бо некаторыя яго сучаснікі лічылі яго роўным Эйнштэйну, але не такім знакамітым. Вігнер знакаміты тым, што паклаў асновы тэорыі сіметрыі ў квантавай механіцы, сваімі даследаваннямі атамнага ядра, а таксама некаторымі сваімі тэарэмамі.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)

Катэгорыя:Фізікі Венгрыі Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі Венгрыі Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка Катэгорыя:Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША