Стэнакардыя (, састарэлы сінонім: грудная жаба) — захворванне, якое характарызуецца адчуваннем болю або пачуццём дыскамфорту за грудзінай. Боль з’яўляецца раптоўна пры фізічнай нагрузцы або эмацыйным стрэсе, пасля прыёму ежы, звычайна ірадыіруе ў вобласць левага пляча, шыі, ніжнюю сківіцу, паміж лапатак, левую падлапаткавую вобласць і працягваецца не больш за 10-15 хвілін. Боль знікае пры спыненні фізічнай нагрузкі або прыёме нітрату кароткага дзеяння (напрыклад, нітрагліцэрыну пад язык). Клінічная карціна стэнакардыі была ўпершыню апісаная Уільямам Гебердэнам.

Літаратура

Спасылкі Скворцов В. В., Тумаренко А. В., Скворцова Е. М., Неклюдова Д. А., Калиниченко Е. И. Ишемическая болезнь сердца и стенокардия // Медицинская сестра, № 7, 2015. Национальные рекомедации. Диагностика и лечение стабильной стенокардии — Мн., 2010. — 86 с. // Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія», Беларускае навуковае таварыства кардыёлагаў Митьковская Н. П., Ласкина О. В., Патрик Тифи Нестабильная стенокардия или нестабильные коронарные синдромы? // Неотложная кардиология и кардиовоскулярные риски, том 4, № 1, 2020. — С. 816—849. Стенокардия (хронический коронарный синдром): учебное пособие для врачей, обучающихся по программам высшего и дополнительного профессионального образования по специальностям: терапия, общая врачебная практика, кардиология / Галявич А. С., Камалов Г. М., Галеева З. М., Балеева Л. В., Шакирова Р. М. — Казань: КГМУ, 2020. — 54 с.

Катэгорыя:Кардыялогія