«Баранавічы» — беларускі футбольны клуб з горада Баранавічы, заснаваны ў 1945 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя У савецкі час клуб шмат разоў змяняў назву, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 года клуб пачаў выступаць ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе клуб узначаліў ураджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» вопытных гульцоў, разам з якімі выступаў раней (з іх найбольшую вядомасць у аматараў клуба набыў Сяргей Сергель). У выніку клуб упэўнена перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.

У Першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасля клуб выступаў больш упэўнена: у 2009 і 2010 займаў выніковае 6 месца, а ігрок «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў лепшым бамбардзірам у сезоне 2009. Але ў сезоне 2011 клуб з-за фінансавых праблем пакінулі асноўныя ігракі, і, не атрымаўшы ніводнай перамогі за сезон, «Баранавічы» зноў выбылі ў Другую лігу.

Сезон 2012 клуб скончыў у ніжняй палове табліцы Другой лігі. У 2013 годзе клуб выступаў больш паспяхова, заняўшы пятае месца. У сезоне 2014 каманда пасля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў Першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады вярнуцца ў Першую лігу.

У Першай лізе клуб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сезонах 2015—2016 займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 года галоўным трэнерам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе з’явілася шмат маладых ігракоў, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду з клубаў Вышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сезоне 2017 занялі 12-е месца з 16.

У 2018 годзе трэнерам стаў нядаўні асістэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш ігракоў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ўзначаліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысці «Чысць», «Баранавічы» занялі 14-е месца з 15, што дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У сезоне 2019 галоўным трэнерам стаў Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль поўнасцю абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся ігракі, незапатрабаваныя ў іншых клубах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдарам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаванне месца ў Першай лізе. У верасні 2019 года Яцына пакінуў каманду, да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзве перамогі ў сезоне «Баранавічы» атрымалі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У сезоне 2020 у Другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных ігракоў, якія не здолелі замацавацца ў іншых клубах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднам фінішавалі пятымі. Тым не менш, дзякуючы адмове некалькіх клубаў Першай лігі працягваць удзел у турніры, клуб атрымаў прапанову і далучыўся да Першай лігі.

Галоўным трэнерам у сезоне 2021 у Першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат ігракоў са свайго колішняга клуба «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёна «Лакаматыў» клуб правёў усе матчы першага круга на выездзе, а пасля, паколькі рэканструкцыя не скончылася, стаў праводзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сезон, набраўшы першае ачко толькі ў сёмым туры, але пасля добра праведзеная сярэдзіна сезона дазволіла камандзе падняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10-е месца з 12.

Сезон 2022 «Баранавічы» пачалі з двух перамог, аднак пазней сітуацыя пагоршылася, каманда цярпела паражэнне за паражэннем. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнерам стаў Андрэй Кіпра, але гэта не выправіла сітуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусцілася на апошні 13-ы радок табліцы, дзе і фінішавала. У пачатку 2023 года каманда значна абнавіла склад, былі запрошаны маладыя ігракі з клубаў Вішэйшай лігі. Сезон 2023 «Баранавічы» пачалі выдатна, здабыўшы ў першых васьмі турах сем перамог. Пазней вынікі сталі пагаршацца і каманда хутка выбыла з барацьбы за выхад у Вышэйшую лігу, аднак усё ж скончыла сезон на шостым месцы з 17, што стала найлепшым паказчыкам з 2010 года.

Папярэднія назвы

1945: «Лакаматыў» 1946: в/ч Баранавічы 1947—1949: «Дынама» 1950—1952: «Лакаматыў» 1953—1956: «Харчавік» 1957—1959: «Баранавічы» 1960: «Прамкамбінат» 1961: «Лакаматыў» 1962: «Салют» 1963—1964: «Лакаматыў» 1965—1967: «Тэкстыльшчык» 1968—1984: «Лакаматыў» 1985—1989: «Тэкстыльшчык» 1990: «Баранавічы» 1991: «Хімік» 1993: «Тэкстыльшчык» 1993—1994: «Метапол» з 1995: «Баранавічы»

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (1): 2025 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2014 Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі (2): 2004/05, 2005/06

Цяперашні склад Станам на жнівень 2026 года.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Трэнерскі штаб Раман Кірэнкін (нар. 1981) — галоўны трэнер Яўген Кудаш (нар. 1985) — трэнер Андрэй Хлебасолаў (нар. 1965) — трэнер Стэфанія Васілеўская (нар. 2000) — трэнер па фізпадрыхтоўцы Дзмітрый Кунец (нар. 2000) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1993/94 Трэцяя (Д3) 7 34 14 11 9 44–35 39 1994/95 Трэцяя — А (Д3) 5 22 7 7 8 24–27 21 1997 Трэцяя — А (Д3) 13 26 7 1 18 33–58 22 1998 Другая — Б (Д3) 7 30 13 6 11 59–40 45 Змена назваў ліг 1999 Другая — Б (Д3) 7 22 7 6 9 29–28 27 2000 Другая — Б (Д3) 2 16 11 1 4 29–12 34 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд Другая (Д3)7 14 4 1 9 17–24 13 2001 Другая (Д3) 5 34 18 9 7 63–34 63 1/8 фіналу 2002 Другая (Д3) 5 24 13 4 7 46–27 43 1/32 фіналу 2003 Другая (Д3) 1 28 19 7 2 79–28 64 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2004 Першая (Д2) 7 30 13 5 12 41–39 44 Чвэрцьфінал 2005 Першая (Д2) 9 30 11 5 14 38–43 38 Чвэрцьфінал 2006 Першая (Д2) 10 26 8 8 10 27–42 32 1/16 фіналу 2007 Першая (Д2) 9 26 10 5 11 23–28 35 1/16 фіналу 2008 Першая (Д2) 9 26 7 5 14 24–40 26 1/32 фіналу 2009 Першая (Д2) 6 26 10 8 8 39–33 38 1/16 фіналу 2010 Першая (Д2) 6 30 11 10 9 31–37 43 1/16 фіналу 2011 Першая (Д2) 16 30 0 3 27 10–90 3 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2012 Другая (Д3) 13 36 10 10 16 33–42 40 1/32 фіналу 2013 Другая (Д3) 5 24 11 3 10 37–33 36 1/32 фіналу 2014 Другая — Б (Д3) 1 22 14 6 2 55–19 48 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 1 14 9 3 2 33–13 30 Выхад у Першую лігу 2015 Першая (Д2) 13 30 8 8 14 36–49 32 1/16 фіналу 2016 Першая (Д2) 13 26 5 7 14 35–51 22 1/8 фіналу 2017 Першая (Д2) 12 30 7 10 13 34–47 31 1/16 фіналу 2018 Першая (Д2) 14 28 4 7 17 17–42 19 1/32 фіналу 2019 Першая (Д2) 15 28 2 3 23 12–80 9 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2020 Другая — A (Д3) 2 20 14 2 4 74–24 44 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 4 10 2 4 4 14–23 10 Атрыманне месца ў Першай лізе 2021 Першая (Д2) 10 33 7 7 19 38–72 28 1/16 фіналу 2022 Першая (Д2) 13 24 3 3 18 25–69 12 1/16 фіналу 2023 Першая (Д2) 6 32 14 6 12 46–49 48 1/16 фіналу 2024 Першая (Д2) 13 34 9 7 18 30–60 34 1/16 фіналу 2025 Першая (Д2) 1 34 23 5 6 75–29 74 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу

Галоўныя трэнеры

Сямён Вітко (1993—1994) Юрый Дземух (1995) Міхаіл Шолахаў (1997—1998) Валяр’ян Красоўскі (1999—2002) Андрэй Хлебасолаў (2003—2008) Андрэй Кіпра (2009—2012) Ігар Кунаш (2013 — чэрвень 2016) Сяргей Каток ( у ліпені — жніўні 2016) Андрэй Хлебасолаў (жнівень — снежань 2016) Аляксей Вяргеенка (люты — лістапад 2017) Іван Крутаў (лістапад 2017 — жнівень 2018) Андрэй Кіпра (жнівень 2018 — люты 2019) Андрэй Хлебасолаў (люты 2019 — сакавік 2019) Дзяніс Яцына (сакавік — верасень 2019) Андрэй Хлебасолаў ( у верасні — снежні 2019; красавік 2020 — люты 2021) Алег Кароль (люты 2021 — жнівень 2022) Андрэй Кіпра (жнівень 2022 — жнівень 2024) Раман Кірэнкін (са жніўня 2024)

Крыніцы

Спасылкі Неафіцыйны сайт клуба (не абнаўляецца з 2014 года)

Баранавічы