Русіфікацыя ( + «раблю») — сукупнасць захадаў уладаў Расійскай імперыі, а пазней СССР і Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем Аляксандра ЛукашэнкіНацыянальная катастрофа на тле мяккай беларусізацыі // Новы часVadzim Smok . Belarusian Identity: the Impact of Lukashenka’s Rule // Analytical Paper. Ostrogorski Centre, BelarusDigest, 9 December 2013Belarus has an identity crisis // openDemocracyГалоўная бяда беларусаў у Беларусі — мова // Новы часАляксандар Русіфікатар // Наша Ніва, скіраваных на насаджэнне рускай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх асіміляцыі і дасягнення перавагі рускіх мовы і культуры на дадзенай тэрыторыі.
Русіфікацыя Беларусі складаецца з шэрагу кампанентаў:
Русіфікацыя адукацыі Перавод адукацыі ў Беларусі на рускую мову Выкладанне праз парадыгмы рускай ментальнасці Рэпрэсіі беларускіх элітаў, якія стаяць на пазіцыях нацыянальнай незалежнасці і будуюць беларускую дзяржаву на аснове беларускіх нацыянальных атрыбутаў Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі Увядзенне праваслаўя, звязанага з Рускай праваслаўнай царквойAndrei Kazakevich (PhD in political science, director, Institute of Political Studies), Vadim Vileita. National Identity as a Necessity for Democracy // Eastern Europe Studies Centre, Nordic Council of Ministers Навязванне рускай культуры Навязванне рускай ментальнасці, антызаходніцтва, адмова ад каштоўнасцей свабоднага дэмакратычнага прававога грамадства Укараненне ў беларускую свядомасць рускіх ментальных шаблонаў («братэрскія народы», «Вялікая Айчынная вайна», непрыязнасць або нянавісць да свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека, антызаходнія догмы і г. д.) Штучная дэфармацыя беларускай мовы з мэтай набліжэння яе да рускайYuliya Brel. (University of Delaware) The Failure of the Language Policy in Belarus. New Visions for Public Affairs, Volume 9, Spring 2017, pp. 59—74 Наркамаўка Падтрыманне прававых інстытутаў, якія ствараюць умовы для выцяснення беларускай мовы Разбурэнне альбо мадыфікацыя нацыянальнай архітэктурыВолкава В. Мінск 21 лютага 1918 г. вачыма нямецкага салдата (па матэрыялах газеты «Zeitung der 10. Armee») // Беларускі гістарычны часопіс. № 2, 2018. С. 11. Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата Масавае ўсталяванне помнікаў расійскім дзеячам Перайменаванне населеных пунктаў, вуліц і іншых геаграфічных аб’ектаў у гонар расійскіх дзеячоў альбо паводле расійскай традыцыіСоркіна І. Палітыка царызму адносна гарадоў Беларусі ў кантэксце гістарычнай памяці і ідэнтычнасці гараджанаў // Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 3. 2014. С. 376.Kapylou I., Lipnitskaya S. Current status and related problems of national toponyms standardization in the Republic of Belarus // Studia Białorutenistyczne. Nr. 8, 2014. Панаванне расійскага тэлебачання, расійскай прадукцыі ў медыйнай прасторы Беларусі Адсутнасць умоў для выкарыстання беларускай мовы ў працы і дакументазвароце
У Расійскай імперыі 28 мая 1772 года адразу па першым падзеле Рэчы Паспалітай расійская імператрыца Кацярына II падпісала Наказ, паводле якога ўсе губернатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губерняў абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады толькі на рускай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сферы ўлады. 8 мая 1773 года Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаванні ў Беларускіх губернях губернскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстанне ў справаводстве толькі рускай мовыДакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1940..
Кацярына II імкнулася да аб’яднання далучаных земляў з іншымі часткамі імперыі, але рабіла гэта асцярожна і паступова. Па здушэнні паўстання 1794 года гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываннем карных захадаўВячаслаў Швед. Эвалюцыя расійскай урадавай палітыкі адносна земляў Беларусі (1772—1863 г.) // «Гістарычны Альманах». Том 7, 2002.. Расія афіцыйна адмаўляла беларускую нацыю і беларускую мову; чыноўнікі беларускага паходжання звальняліся з дзяржаўных устаноў і замяняліся расійскіміМікалай Крыжаноўскі. Жывая крыніца ты, родная мова // «Народная Воля» № 65—66, 1 мая 2008..
Павел I, імператар расійскі і Аляксандр I не прымалі значных захадаў супраць распаўсюджвання польскай культуры і мовы, таму польскі ўплыў на беларускіх землях па яго вынішчэнні ў часы Кацярыны II дастаткова хутка аднавіўся і да канца першай чвэрці XIX ст. перавышаў рускі.
Па прыходзе да ўлады ў снежні 1825 года Мікалая I наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся па здушэнні паўстання 1830—1831 гадоў. Палітыка Мікалая I была накіраваная на вяртанне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў Беларусі. 16 верасня 1831 года ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога з’яўлялася «зраўняць Заходні край ва ўсіх адносінах з унутранымі велікарускімі губернямі». Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Пётр Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Нарыс пра сродкі абрусення Заходняга края»Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIX века). — СПб: Алетейя, 2000..
25 чэрвеня 1840 года Мікалай I выдаў указ, паводле якога ўсе справы як ва ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы спраў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і наймення яны не былі, трэба было пісаць толькі на рускай мове. У афіцыйнай дакументацыі забаранялася карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы». Беларусь атрымала назву «Паўночна-Заходні край», адначасна скасоўвалася дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага.
Апроч таго, Мікалай I зацвердзіў пастанову пра перасленне ў Беларусь «выхадцаў з унутраных губерняў, якія прынясуць з сабой у гэты край, які цураецца Расіі, нашу мову, звычай, прыхільнасць рускіх да трона»1831. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супроць царызму .
За Аляксандрам II назіраліся пэўныя паслабленні ў русіфікацыйных працэсах, але палітыка ўніфікацыі і інтэграцыі заходніх губерніяў з іншымі тэрыторыямі Расійскай імперыі ўсё яшчэ працягвалася.
У сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы», якія былі напісаныя ў 1864 годзе, Кастусь Каліноўскі патлумачыў, што:
Па здушэнні паўстання 1863—1864 гадоў працэс расіізацыі ўзначаліў генерал-губернатар М. Мураўёў.
Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансерватыўнага кірунку ў «заходне-русізме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выдання «Веснік Паўднёва-Заходняй і Заходняй Расіі» пад новай назвай «Веснік Заходняй Расіі». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзенне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс не карыстаўся папулярнасцю, і ў 1871 годзе яго закрылі.
Звяртаючыся да беларускага дваранства Мураўёў казаў:
Расійскія імперскія ўлады надавалі асаблівую ўвагу русіфікацыі адукацыі. Іван Пятровіч Карнілаў, царскі чыноўнік Расіі, пісаў у 1897 годзе:
Апроч таго, істотнымі фактарамі расіізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» з’яўляліся падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расіі, а таксама расійскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчкахКалі ў Беларусі пасяліліся рускія? .
Русіфікатарская палітыка ў архітэктуры
У другой палове XIX ст. на Беларусі прыкметна пашырылася і набыло беспрэцэдэнтныя маштабы царкоўнае будаванне, ініцыятарам якога быў генерал-губернатар М. Мураўёў. Мураваныя бажніцы ўзводзіліся паводле «ўзорных» праектаў і мусілі ўвасобіць праваслаўна-рускія і царкоўна-традыцыйныя рысы архітэктуры С. 177. Маскоўскай царквы:
Расійскі этнограф А. М. Пыпін пісаў у 1892 годзе, што «даўгачаснае падляганне Беларусі польскаму панаванню змяніла будаўніцтва нашых цэркваў; яны пабудаваны тут па выгляду каталіцкіх»Пыпин, А. Н. История русской этнографии. Т. 1-4. Т. 4. Белоруссия и Сибирь / [Соч.] А. Н. Пыпина. — СПб. : Тип. М. М. Стасюлевича, 1892. — XII, 488 с.Б. Бжэго. Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне. «Беларуская школа» № 5 (15). 1932.
На правядзенне прац прапаноўвалася прыцягваць будаўнічыя арцелі з цэнтральнай Расіі, бо на думку расійскіх уладаў, знаходжанне такіх арцеляў сярод праваслаўныга насельніцтва края мусіла «пасеяць моцнае насенне чыста расійскага жыцця» і азнаёміць бліжэй тутэйшы народ з РасіяйЛаврецкий Г. Назад в будущее // Архитектура и строительство. 12 ноября 2004 г..
Сотні аднолькавых цэркваў5 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка, Радыё Свабода, 6 кастрычніка 2005 г., збудаваных у гэты час, атрымалі назву «мураўёўкі». З’яўленне «мураўёвак» адпавядала абвешчанай расійскім царом Мікалаем I тэзе: «самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць». Падобныя збудаванні як матэрыяльны выраз каланіяльнай палітыкіКацер М. С. Белорусская архитектура. Исторический очерк / Ин-т литературы и искусства АН БССР. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1956. С. 114, 115. мусілі ўвасабляць бясспрэчнае панаванне царскай Расіі на Беларусі.
У гэты ж час ажыццяўлялася масавае знішчэнне старажытных праваслаўных цэркваў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама перабудова ў стылі архітэктуры Маскоўскай дзяржавы колішніх рымска-каталіцкіх, уніяцкіх і нават спрадвеку праваслаўных святыняў (Канстанцінопальскі патрыярхат). Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў паўстання ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыйЧарановіч С. Ляхавіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Наша Вера. № 3 (21), 2002 г..
Палітыка русіфікацыі таксама выявілася ў разбурэнні мясцовага каларыту старых гарадскіх цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага. У час непазбежнай мадэрнізацыі гарадоў знішчаліся ратушы (у 1857 годзе па загадзе расійскага цара зруйнавалі Мінскую ратушу), руйнаваліся альбо перабудоўваліся да непазнавальнасці старажытныя цэрквы і касцёлы, змяняліся функцыі старых ансамбляў (комплексы езуіцкіх калегіумаў у Оршы і Гродна ператварылі ў вязніцы). З мэтай стварэння магутнай крэпасці на заходніх рубяжах Расійскай імперыі ў 1830-я гады поўнасцю знішчылі сярэдневяковае Берасце, багатае архітэктурнымі каштоўнасцямі (старажытны замак, 10 цэркваў і касцёлаў, мураваны Рынак з ратушай, палацам князя Чартарыйскага і іншымі будынкамі). Такім чынам закладваліся асноўныя прынцыпы каланіяльнай архітэктурнай практыкі ў Беларусі: гвалтоўная змена функцый старых ансамбляў, брутальнае разбурэнне важных у духоўным і гістарычным сэнсах аб’ектаў, наўмыснае стварэнне эстэтычнага канфлікту праз радыкальную стылістычную змену альбо пабудову чужародных і несумаштабных аб’ектаў у традыцыйным высокамастацкім асяроддзіХарэўскі С. Два стагоддзі руйнавання Горадні // Горад святога Губерта. Краязнаўчы альманах. Выпуск трэці. — Варшава, 2007.
3 сакавіка 1918 года ў нямецкай прэсе выйшла публікацыя пра ўражанні ад таго горада, у якое ператварыўся Мінск пад уладай Расійскай імперыіКак германская армия 100 лет назад вступила в Минск. Письмо немецкого солдата, TUT.BY, 5 сакавіка 2018 г.: «Мінск не робіць надта спрыяльнага ўражання, галоўным чынам таму, што шмат з старых выдатных барочных будынкаў, цэркваў і манастыроў было абязлічана рускімі праз перабудову яшчэ горш, чым у Вільні. Наогул, урад імкнецца наўмысна знішчыць усё, што магло б нагадваць былыя часы, тым не менш нічога не робіць з свайго боку дзеля ўпрыгажэння горада. Галоўныя будынкі <…> былі збудаваны ў большасці ў XVII стагоддзі. Роўна як цэрквы, таксама праваслаўныя, частка з якіх раней была каталіцкімі. Манастыры былі зведзены да ролі казармаў».
У СССР Паводле савецкай камуністычнай тэорыяй працэс зліцця ўсіх народаў Савецкага Саюза ў адну нацыю мусіў адбывацца на падставе ўзаемнага скрыжоўвання нацыянальных элементаў усіх народаў, у тым ліку мовы. Насамрэч гэты працэс праводзіўся толькі на падставе рускай нацыянальнай базы — на базе рускіх гісторыі, культуры, мовы і патрыятызму.