Любоў Дзмітрыеўна Усава (, , Іркуцкая губерня РСФСР — ) — савецкі беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзілася ў Іркуцку 6 верасня 1921 года ў сям’і служачых. У 1930-я гады яе сям’я пераехала ў Маскву, дзе Любоў пасля заканчэння школы паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце, назад вярнулася толькі ў 1945 годзе. Абараніла ў 1947 з адзнакай дыпломны праект, пасля чаго была размеркавана на працу ў Мінск ў архітэктурна-планіровачную майстэрню пры Мінгарвыканкаме, дзе працаваў яе муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка. З 1953 у Мінгарпраекце, з 1960 года ў інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года.

Творчасць Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў (1952), Тэатра юнага гледача (1956), абкам (цяпер тут размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД) па вул. Кірава і гаркам КПБ (1954; усе з А. Воінавым), жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1952; сумесна з мужам), аднаўленне і рэканструкцыя галоўнага корпуса БПІ (1950, у сааўтарстве з з Л. Рымінскім), інтэрнаты (1955), бібліятэчны і спартыўны карпусы БПІ (1967), Рэспубліканскі Дом юнага тэхніка па вул. Першамайскай (1968). Выканала шэраг прац па прывязцы і рэканструкцыі школ, дзіцячых садоў, праектавала жылыя дамы для рабочых Мотавелазавода, жылыя кварталы заводаў электрашчытоў і запчастак

Удзельнічала ў стварэнні сквера ля тэатра оперы і балета, парку Перамогі.

Займалася рэканструкцыяй дзіцячага парку імя М. Горкага: набярэжная р. Свіслач, пешаходны мост цераз яе, Дзіцячыя кафэ «Летняе» (1970), «Зімовае» (1975) і інш. (1960—1970). У 1970-я гады ўдзельнічала ў рашэнні праблемы абваднення і воднага добраўпарадкавання Мінска, у прыватнасці сааўтар праектаў дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі), вадасховішчаў «Крыніца» і «Дразды» з вадаскідамі (1976), ПДП зоны адпачынку «Вяча» (1970—80, у сааўт.), лугапарка на паўднёвым беразе, лесапарку на ўсходнім беразе Заслаўскага вадасховішча, заходняй часткі водна-зялёнага дыяметра ў Мінску (1974—1976). Выканала рэканструкцыю старажытнага парку ў Пружанах (1978) і інш.

Узнагароды За творчую дзейнасць Любоў Дзмітрыеўна Усава неаднаразова ўзнагароджвалася медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1954, 1968), ганаровымі граматамі і граматамі інстытута «Мінскпраект», дыпломамі Саюзаў архітэктараў СССР і БССР. У 1989 годзе занесена ў кнігу пашаны інстытута «Мінскпраект».

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Васілём Герашчанкам, мае 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараўАрхитектор Любовь Усова: «Когда иду по улицам города и смотрю на здания, словно общаюсь с друзьями и коллегами» .

Літаратура

Спасылкі

КАРИАТИДА ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА: ЛЮБОВЬ УСОВА Любовь Усова: «Я, может быть, немножко счастливее других…» Минск-Новости: Архитектор Любовь Усова Людмила Усова: о легенде белорусского зодчества и созданных ею знаковых объектах Минска

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі