«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 1947 годзе. У 1992—2004 і 2018—2019 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Другой лізе.
Гісторыя У савецкія часы клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 года «Тарпеда» удзельнічала ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы поспех клуб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацвёртае месца.
У 2005 клуб з-за фінансавых цяжкасцей перайшоў у Другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасля гэтага «Тарпеда» спыніла сваё існаванне. База клуба была перададзена новаму клубу, які ўтварыўся на аснове мінскай «Змены», — «Мінску». У 2007 клуб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянаце Мінска (чацвёрты ўзровень беларускіх ліг).
2014—2019 У лютым 2014 года клуб атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. У красавіку 2014 года «Тарпеда» папоўніла склад удзельнікаў Другой лігі. У ліпені 2015 года стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпеда» з расійскай кампаніяй «Мирком». Неўзабаве склад «Тарпеда» папоўніў шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі ігракоў, і сталічная каманда здолела выйсці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сезона пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпеда» таксама выступала паспяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Паражэнне ў апошнім туры, аднак, адкінула мінчан на выніковы трэці радок.
У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых ігракоў, якія не праходзілі ў склад клубаў Вышэйшай лігі. Галоўным трэнерам стаў Павел Бацюта. Аднак, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы, пасля чаго ўлетку галоўным трэнерам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых ігракоў. У выніку, «Тарпеда» здолела ўзняцца ў табліцы на 9-ы радок з 14.
У сезоне 2017 «Тарпеда» стала адным з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, паражэнне ў апошнім туры ад «Промня» (0:2) пакінула тарпедаўцаў на трэцім месцы.
У сакавіку 2018 года, пасля таго як «Крумкачы» не былі дапушчаны да ліцэнзавання ў Вышэйшай лізе на сезон 2018, «Тарпеда» атрымала месца ў элітным дывізіёне. Каманда доўгі час ішла ўнізе табліцы, аднак за тур да фінішу забяспечыла месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
У сезоне 2019, пасля неблагога пачатку (перамога над «Іслаччу» і нічыя з «Віцебскам») справы ў каманды пайшлі горш, яна апынулася ў канцы табліцы. У маі 2019 года асноўны спонсар «Тарпеда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансавання каманды, і амаль два месяцы яна існавала без грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клуб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсці фінансаванне і магчымасць працягнуць выступаць у чэмпіянаце. У двух апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу, з вопытных былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянер Яўген Аанча, які нядаўна папоўніў склад. Неўзабаве пасля паражэння ў Кубку ад БАТЭ, 6 жніўня, клуб афіцыйна абвясціў аб зняцці з чэмпіянату. Паколькі «Тарпеда» правяло палову матчаў, то ў застаўшыся матчах яму было залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.
Пасля 2019 года У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу, аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў. Каманды «Тарпеда» працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях.
У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні.
У сакавіку 2022 года «Тарпеда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі. У дывізіёне горада Мінска каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і не здолела выйсці ў фінальны этап.
Папярэднія назвы 1947—1998: «Тарпеда» 1999—2002: «Тарпеда-МАЗ» 2003—2005: «Тарпеда-СКА» з 2007: «Тарпеда»
Дасягненні
БССР Пераможца Чэмпіянату БССР: 1947, 1962, 1966, 1967, 1969
Рэспубліка Беларусь Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2005 Фіналіст Кубка Беларусі: 1999/2000 Лепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 4 месца (2002, 2003) Пераможца аматарскага Кубка Мінска: 2008, 2009
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 10 15 5 3 7 15–17 13 Чвэрцьфінал 1992/93 Першая (Д1) 9 32 10 10 12 29–33 30 1/16 фіналу 1993/94 Першая (Д1) 6 30 9 15 6 18–18 33 Чвэрцьфінал 1994/95 Першая (Д1) 6 30 11 10 9 36–29 32 1/8 фіналу 1995 Першая (Д1) 9 15 5 3 7 12–27 18 1/16 фіналу 1996 Першая (Д1) 12 30 7 8 15 32–53 29 1/8 фіналу 1997 Першая (Д1) 8 30 12 6 12 45–43 42 1/8 фіналу 1998 Вышэйшая (Д1) 7 28 12 8 8 44–22 44 Паўфінал Змена назваў ліг 1999 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 5 15 31–47 35 Фіналіст 2000 Вышэйшая (Д1) 8 30 13 10 7 45–28 49 1/8 фіналу 2001 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–32 37 1/8 фіналу 2002 Вышэйшая (Д1) 4 26 15 6 5 30–16 51 1/8 фіналу 2003 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 7 4 54–20 64 1/16 фіналу 2004 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 7 10 37–31 46 1/8 фіналу Адмова і пераход у Другую лігу 2005 Другая (Д3) 1 26 22 4 0 75–9 70 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу 2006 Клуб спыніў існаванне 2007 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 20 8 3 9 37–42 27 2008 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 14 4 3 7 19–33 15 2009 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 1/32 фіналу 2010 Чэмпіянат Мінска (Д4) 4 18 10 2 6 35–17 32 1/32 фіналу 2011 Чэмпіянат Мінска (Д4) 1 2012 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 14 7 2 5 25–20 23 2013 Чэмпіянат Мінска (Д4) 9 22 7 4 11 36–38 25 2014 Другая — Б (Д3) 6 22 8 5 9 28–26 29 1/64 фіналу Матчы за 11 месца 12 2 0 2 0 4–4 2015 Другая — Б (Д3) 4 18 10 4 4 27–13 34 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 3 14 7 4 3 21–13 25 Выхад у Першую лігу 2016 Першая (Д2) 9 26 9 6 11 35–36 33 1/16 фіналу 2017 Першая (Д2)3 30 17 6 7 60–29 57 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе 2018 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 6 18 20–41 24 1/8 фіналу 2019 Вышэйшая (Д1) 16 30 1 3 26 4–63 6 1/8 фіналу Зняцце з чэмпіянату 2022 Другая — Мінск (Д3) 3 16 10 3 3 29–16 33 1/64 фіналу 2023 Другая — Мінск (Д3) 4 16 8 5 3 33–35 29 1/128 фіналу
Галоўныя трэнеры
Уладзімір Касакоўскі (1992 — люты 1997) Анатоль Юрэвіч (люты 1997 — кастрычнік 2001) Сяргей Францаў (кастрычнік 2001 — ліпень 2002) Сяргей Бароўскі (ліпень 2002 — чэрвень 2003) Аляксандр Башмакоў (чэрвень 2003 — ліпень 2004) Сяргей Падпалы (ліпень — снежань 2004) Леанід Савіцкі (2005) Мікалай Бранфілаў (2014—2015) Павел Бацюта (сакавік — чэрвень 2016) Андрэй Пышнік (чэрвень 2016 — снежань 2017) Сяргей Кабельскі (студзень — чэрвень 2018) Леанід Лагун (чэрвень — жнівень 2018) Уладзімір Нявінскі (жнівень 2018 — жнівень 2019)
Крыніцы
Тарпеда Мінск
Катэгорыя:1947 год у Мінску